І загневаўся Узія, а ў руцэ ягонай [была] кадзільніца для каджэньня. І калі загневаўся ён на сьвятароў, праказа закрасавала на чале ягоным перад абліччам сьвятароў у Доме ГОСПАДА каля ахвярніка каджэньня.
2 ЛЕТАПІСАЎ 26:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І павярнуўся да яго Азарыя, сьвятар найвышэйшы, і ўсе сьвятары, і вось, праказа на чале ягоным. І яны выпхнулі яго адтуль, і ён сам пасьпяшаўся выйсьці, бо наведаў яго ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зірнуў на яго Азарыя першасьвятар і ўсе сьвятары; і вось у яго праказа на лобе ягоным. І змушалі яго выйсьці адтуль, ды і сам ён сьпяшаўся выйсьці, бо пакараў яго Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі глянуў на яго першасвятар Азарыя і ўсе іншыя святары, убачылі праказу на чале яго і хутка выгналі яго; але і ён спяшаўся выйсці, бо няшчасцем пакараў яго Госпад. |
І загневаўся Узія, а ў руцэ ягонай [была] кадзільніца для каджэньня. І калі загневаўся ён на сьвятароў, праказа закрасавала на чале ягоным перад абліччам сьвятароў у Доме ГОСПАДА каля ахвярніка каджэньня.
І быў валадар Узія пракажоны аж да дня сьмерці сваёй, і жыў у асобным доме, як пракажоны, бо адлучаны быў ад Дому ГОСПАДА. І Ётам, сын ягоны, быў над домам валадарскім, судзячы народ зямлі.
І вярнуўся Мардэхай да брамы валадарскай, а Аман пасьпяшаўся ў дом свой у смутку і закрыўшы галаву.
І сьвятар агледзіць яго, і вось, на скуры ягонай белая пухліна, і валасы [на ёй] белыя, і на пухліне жывое мяса.
«Калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, якую Я дам вам на ўласнасьць, і калі спашлю хваробу праказы на нейкі дом у зямлі пасяленьня вашага,
Дакранецца цябе ГОСПАД сухотамі, гарачкаю, трасцай, сьпякотаю, мячом, сушаю і іржою. Яны будуць перасьледаваць цябе, пакуль ты ня будзеш зьнішчаны.
Дакранецца цябе ГОСПАД балючымі скуламі на каленях і нагах, і ня зможаш вылечыцца, і [пакрыюць] яны цябе ад стопаў аж да чубу галавы.