І сказаў ГОСПАД: “Хто намовіць Ахава, валадара Ізраіля, каб ён пайшоў і загінуў у Рамоце Гілеадзкім?” І казалі, і адзін казаў так, а другі казаў гэтак.
2 ЛЕТАПІСАЎ 18:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Той сказаў: “Я выйду і буду духам хлусьлівым у вуснах усіх прарокаў ягоных”. І сказаў [Госпад]: “Ты намовіш, і атрымаецца ў цябе; ідзі і зрабі гэтак”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Той сказаў: я выйду і буду духам падману ў вуснах усіх прарокаў ягоных. І сказаў Ён: ты звабіш яго, і пасьпееш; ідзі і зрабі так. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ён адказаў: “Пайду і стану духам ілжывым у вуснах усіх яго прарокаў”. І сказаў Госпад: “Падманеш і пераможаш. Ідзі і так зрабі”. |
І сказаў ГОСПАД: “Хто намовіць Ахава, валадара Ізраіля, каб ён пайшоў і загінуў у Рамоце Гілеадзкім?” І казалі, і адзін казаў так, а другі казаў гэтак.
І цяпер, вось, ГОСПАД даў духа хлусьлівага ў вусны прарокаў тваіх, і ГОСПАД прамовіў пра цябе ліхое».
І сказаў ГОСПАД шатану: «Вось, усё, што ён мае, у руцэ тваёй, толькі яго самога не чапай». І зыйшоў шатан ад аблічча ГОСПАДА.
Любіў ён праклён, і ён прыйдзе на яго! Не было даспадобы яму дабраслаўленьне, і яно будзе далёка ад яго!
Ваш бацька — д’ябал, і вы хочаце выконваць пажаданьні бацькі вашага. Ён быў чалавеказабойца ад пачатку і ня вытрываў у праўдзе, бо няма ў ім праўды. Калі ён гаворыць хлусьню, гаворыць сваё, бо ён — хлус і бацька хлусьні.
Мы — ад Бога. Хто ведае Бога, той слухае нас; хто не ад Бога, той ня слухае нас. З гэтага мы пазнаем духа праўды і духа падману.
І быў скінуты цмок вялікі, зьмей старадаўны, называны д’яблам і шатанам, які падманвае ўвесь сусьвет, скінуты на зямлю, і анёлы ягоныя былі скінутыя з ім разам.
і падманвае жыхароў зямлі знакамі, якія дадзена яму рабіць перад зьверам, кажучы жыхарам зямлі зрабіць вобраз зьвера, што мае рану ад мяча і жывы.
і выйдзе падманваць народы на чатырох кутах зямлі, Гога і Магога, ды зьбіраць іх на вайну; лічба іх — як пясок марскі.
І спаслаў на Абімэлеха Бог духа ліхога між ім і жыхарамі Сыхему, якія збунтаваліся супраць яго,