«Бацька твой узлажыў на нас ярмо цяжкае, а ты цяпер зьменшы цяжкія работы бацькі твайго і цяжар ярма ягонага, якое ён узлажыў на нас, і мы будзем служыць табе».
2 ЛЕТАПІСАЎ 10:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Бацька твой зрабіў цяжкім ярмо нашае, а ты зрабі лягчэйшымі цяжкія работы бацькі свайго і ярмо ягонае цяжкае, якое ён узлажыў на нас, і мы будзем служыць табе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) бацька твой наклаў на нас цяжкае ярмо; але ты паслабі жорсткую працу бацькі твайго і цяжкае ярмо, якое ён наклаў на нас, і мы будзем служыць табе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Твой бацька наклаў на нас вельмі цяжкае ярмо; ты палегчы тое, што прыказаў бацька твой, які наклаў на нас цяжкую няволю, ды трошкі паменшы цяжар, і будзем табе служыць». |
«Бацька твой узлажыў на нас ярмо цяжкае, а ты цяпер зьменшы цяжкія работы бацькі твайго і цяжар ярма ягонага, якое ён узлажыў на нас, і мы будзем служыць табе».
Юда і Ізраіль былі шматлікія, як пясок марскі. Яны ўдосталь елі і пілі, і цешыліся.
І Юда і Ізраіль жылі ў бясьпецы, кожны пад вінаградам сваім і пад дрэвам фігавым сваім ад Дану да Бээр-Шэвы ў-ва ўсе дні Салямона.
І выбраў валадар Салямон работнікаў з усяго Ізраіля, і было работнікаў трыццаць тысячаў чалавек.
І было ў Салямона семдзясят тысячаў тых, якія насілі цяжары, і восемдзясят тысячаў каменяроў у гарах,
А з сыноў Ізраіля Салямон не зрабіў нікога нявольнікам, але былі яны ваярамі ягонымі, слугамі ягонымі, князямі ягонымі, вартай ягонай, возьнікамі калясьніцаў ягоных і коньнікамі ягонымі.
І паслалі, і паклікалі яго; і прыйшоў Ерабаам і ўвесь Ізраіль, і прамовілі да Рэхабаама, кажучы:
I сталася праз шмат дзён, што памёр валадар Эгіпту. I стагналі сыны Ізраіля ад працаў цяжкіх, і галасілі, і ўзыйшоў да Бога лямант іхні ад працаў цяжкіх.
Я загневаўся на народ Мой, апаганіў спадчыну Маю і аддаў іх у руку тваю, а ты не зьявіла ім ласкі, над старымі вельмі зацяжэла ярмо тваё.
Бо яны вяжуць цяжары цяжкія і невыносныя і ўскладаюць на плечы людзям, а самі пальцам сваім ня хочуць зрушыць іх.
Бо тое ёсьць любоў Божая, каб мы захоўвалі прыказаньні Ягоныя; і прыказаньні Ягоныя няцяжкія.