І дух падняў мяне і занёс мяне ў Халдэю да выгнанцаў у відзежы Духу Божага. І спыніўся відзеж, які я бачыў.
2 КАРЫНФЯНАЎ 12:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Не карысна мне хваліцца, бо я дайду да відзежаў і адкрыцьцяў Госпадавых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Няма карысьці хваліцца мне; бо я прыйду да відзежаў і адкрыцьцяў Гасподніх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Некарысна хваліцца мне, бо перайду да з’яў і аб’яў Госпадавых. |
І дух падняў мяне і занёс мяне ў Халдэю да выгнанцаў у відзежы Духу Божага. І спыніўся відзеж, які я бачыў.
І Ён сказаў [ім]: «Слухайце словы Мае. Калі будзе ў вас прарок ГОСПАДА, Я аб’яўлюся яму ў відзежы, і ў снах буду прамаўляць да яго.
Але Я праўду кажу вам: карысьней для вас, каб Я адыйшоў; бо калі Я не адыйду, Абаронца ня прыйдзе да вас, а калі пайду, пашлю Яго да вас,
А ў наступную ноч Госпад, стаўшы перад ім, сказаў: «Будзь пэўны, Паўле! Бо як ты сьведчыў пра Мяне ў Ерусаліме, гэтак мусіш сьведчыць і ў Рыме».
Цяпер, як я прыйду да вас, браты, гаворачы мовамі, якая вам карысьць, калі ня буду гаварыць да вас ці з адкрыцьцём, ці з веданьнем, ці з прароцтвам, ці з навучаньнем?
Усё мне можна, але ня ўсё карысна; усё мне можна, але нішто ня будзе валодаць мною.
Я стаўся неразумным, хвалячыся; вы мяне змусілі. Бо трэба было, каб я вамі быў адрэкамэндаваны, бо ні ў чым я ня горшы за найпаважнейшых апосталаў, хоць я і нішто.
І, каб я не вывышаўся празьмернасьцю адкрыцьцяў, дадзены мне бадыль у цела, анёл шатана, каб біць мяне, каб я не вывышаўся.
І [Госпад] сказаў мне: «Хопіць табе ласкі Маёй, бо моц Мая спаўняецца ў слабасьці». Дык ахвотна больш буду хваліцца слабасьцямі маімі, каб жыла ў-ва мне моц Хрыстовая.
І я даю ў гэтым параду, бо гэта карысна вам, якія ня толькі рабіць, але і хацець пачалі з леташняга году.
Хадзіў жа я паводле адкрыцьця і прадставіў ім, асабліва тым, якія лічацца [галоўнымі], Эвангельле, якое абвяшчаю сярод паганаў, ці не надарма бягу або бег?
Гэта вось кажам вам словам Госпадавым, што мы, жывыя, якія засталіся да прыйсьця Госпада, не апярэдзім памёршых,
Ведаем жа, што Сын Божы прыйшоў і даў нам разуменьне, каб пазналі Праўдзівага і былі ў Праўдзівым — у Сыне Ягоным Ісусе Хрысьце. Ён ёсьць праўдзівы Бог і жыцьцё вечнае.