Няхай будзе далёкім ад Цябе, каб Ты ўчыніў такую справу, каб забіць праведнага з бязбожным, каб праведнаму было таксама, як і бязбожнаму! Няхай будзе далёкім ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ня ўчыніць правасудзьдзя?»
1 ЦАРСТВАЎ 3:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І выявіў яму Самуэль усё сказанае, і ня ўтойваў ад яго. І Гэлій сказаў: «Ён — ГОСПАД! Няхай робіць, што добрае ў вачах Ягоных». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І абвясьціў яму Самуіл і ня ўтоіў ад яго нічога. Тады сказаў Ілій: Ён - Гасподзь; што Яму заўгодна, тое і ўтворыць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык выявіў яму Самуэль усе словы і не ўтойваў ад яго. І Гэлі адказаў: «Ён — Госпад! Хай робіць, што добрае ў вачах Яго». |
Няхай будзе далёкім ад Цябе, каб Ты ўчыніў такую справу, каб забіць праведнага з бязбожным, каб праведнаму было таксама, як і бязбожнаму! Няхай будзе далёкім ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ня ўчыніць правасудзьдзя?»
Будзь мужны, і будзем змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага. Няхай ГОСПАД зробіць тое, што добрае ў вачах Ягоных».
А калі Ён скажа: “Ня маю ўпадабаньня ў табе”, вось я, няхай Ён робіць, што добрае ў вачах Ягоных».
І сказаў Эзэкія Ісаі: «Добрае слова ГОСПАДА, якое ты прамовіў». І сказаў: «Будзе супакой і праўда ў дні мае».
Будзь моцны, і будзем цьвёрда стаяць за народ наш і за гарады Бога нашага. А ГОСПАД няхай зробіць, што добра ў вачах Ягоных».
і сказаў: «Голы я выйшаў з улоньня маці маёй, і голы вярнуся туды. ГОСПАД даў, і ГОСПАД забраў. Няхай будзе імя ГОСПАДА дабраслаўлёным!»
А ён сказаў ёй: «Сказала ты, як адна з неразумных жанчынаў. Калі прыймаем усякае дабро з рук Божых, чаму ня маем прыняць і зла?» І ў-ва ўсім гэтым не саграшыў Ёў вуснамі сваімі.
І сказаў Эзэкія Ісаі: «Добрае слова ГОСПАДА, якое ты прамовіў». І сказаў: «Бо будуць супакой і бясьпека ў дні мае».
І паслаў валадар Сэдэкія, і ўзяў Ярэмію прарока да сябе, да трэцяга ўваходу, які ў Доме ГОСПАДА. І сказаў валадар Ярэміі: «Спытаюся ў цябе пра адну рэч, і ты не схавай нічога ад мяне!»
І сказаў ім Ярэмія прарок: «Я чую. Вось, я памалюся да ГОСПАДА, Бога вашага, паводле словаў вашых, і кожнае слова, якое ГОСПАД адкажа вам, я паведамлю вам, і не схаваю перад вамі [ніякага] слова».
І сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў ГОСПАД: “Я зьяўлю сьвятасьць Маю тым, якія набліжаюцца да Мяне, і зьяўлю славу перад усім народам”». І замаўчаў Аарон.
І казалі сыны Ізраіля ГОСПАДУ: «Саграшылі мы. Зрабі з намі, што добра ў вачах Тваіх, толькі цяпер выратуй нас!»