1 ЦАРСТВАЎ 27:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І казаў Ахіш: «На каго нападалі вы сёньня?» А Давід казаў: «На Нэгеў Юдэйскі і на Нэгеў Ерхамээля, і на Нэгеў Кенэйскі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Анхус Давіду: на каго нападалі сёньня? Давід сказаў: на паўднёвую краіну Юдэі і на паўднёвую краіну Ерахмээла і на паўднёвую краіну Кенэі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пытаўся ж у яго Ахіс: «На каго нападалі вы сёння?» І Давід адказваў: «На Нагэб Юды, і на Нагэб Ерамээля, і на Нагэб кінэйскі». |
І прыйшлі слугі Абсалома ў дом жанчыны, і сказалі: «Дзе Ахімаац і Ёнатан?» І сказала ім жанчына: «Пайшлі адсюль праз [струмень]». І тыя шукалі іх, і не знайшлі, і вярнуліся ў Ерусалім.
I былі сыны Ерахмээля, першароднага Хецрона: першародны Рам, Буна, Орэн, Оцэм, Ахія.
Страх перад чалавекам стаўляе пастку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе ў бясьпецы.
І ўбачыў ён Кенэяў, і абвясьціў прароцтва сваё, і сказаў: «Моцнае жытло тваё, і на скале пабудаванае гняздо тваё;
Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму.
Сыны Кенэя, цесьця Майсея, выйшлі з гораду Пальмаў з сынамі Юды ў пустыню Юды, якая на поўдзень ад Араду, і там абжыліся з народам.
А Хэвэр Кенэянін аддзяліўся ад іншых сыноў Кенэя, братоў сваіх, сыноў Хавава, цесьця Майсея, і разлажыўся табарам каля дуба ў Цаананіме каля Кадэшу.
Няхай будзе дабраслаўлёная між жанчынамі Яэль, жонка Хэвэра Кенэяніна, няхай будзе яна дабраслаўлёная між жанчынамі ў намётах!
І сказаў Саўл Кенэям: «Адыйдзіцеся, аддзяліцеся і выйдзіце спаміж Амалека, каб разам з імі я не загубіў і вас. Бо вы зьявілі міласэрнасьць усім сынам Ізраіля, калі яны ішлі з Эгіпту». І выйшлі Кенэі спаміж Амалека.
І пайшоў Давід у Ноб, да сьвятара Ахімэлеха. А Ахімэлех выйшаў насустрач Давіду і сказаў яму: «Чаму ты толькі адзін, і нікога няма з табой?»
І прыйшоў пасланец да Саўла, кажучы: «Сьпяшайся вярнуцца, бо Філістынцы напалі на зямлю».
Ані мужчыны, ані жанчыны не пакідаў пры жыцьці Давід, каб прыводзіць іх у Гат, бо казаў ён: «Каб не паведамілі пра нас, кажучы: “Гэта зрабіў Давід”». І гэткія былі справы ягоныя ў-ва ўсе дні, калі ён жыў у краіне Філістынцаў.
І сказаў Давід Ахішу: «Што я зрабіў, або што знайшоў ты ў слузе тваім ад дня, калі я прыйшоў перад аблічча тваё, аж да гэтага дня, каб ня мог я ісьці і ваяваць супраць ворагаў гаспадара майго, валадара?»