1 ЦАРСТВАЎ 24:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў Давід адтуль, і абжыўся ў месцах умацаваных у Эн-Гэдзі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выйшаў Давід адтуль і жыў у бясьпечных мясьцінах Эн-Гадзі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, Давід адышоў адтуль і абжыўся ў месцах самых недасягальных у Эн-Гадзі. |
Паклёпнікі ёсьць у цябе, каб праліваць кроў, на гарах ядуць у цябе і робяць распусту пасярод цябе.
І станецца, што будуць над ім стаяць рыбакі, ад Эн-Геды аж да Эн-Эгляіму, і будзе гэта месца на стаўленьне сетак, і будуць там рыбы паводле гатунку свайго, як рыбы з Мора Вялікага, [будзе іх] вельмі шмат.
І пайшлі Зіфейцы да Саўла ў Гіву, кажучы: «Давід хаваецца каля нас у недасяжных месцах у Харэшы, на ўзгорышчы Хахіля, на поўдні пусткі.