і дабраславіў яго, і сказаў: «Дабраслаўлёны Абрам праз Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі.
1 ЦАРСТВАЎ 2:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І дабраславіў Гэлій Элькану і жонку ягоную, кажучы: «Няхай дасьць табе ГОСПАД нашчадкаў з гэтай жонкі ў замену за ўпрошанага, якога ты аддаў ГОСПАДУ». І яны варочаліся ў дом свой. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дабраславіў Ілій Элкану і жонку ягоную і сказаў: хай дасьць табе Гасподзь дзяцей ад жонкі гэтай, замест гэтага, якога ты аддаў Госпаду! І пайшлі яны ў месца сваё. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дабраславіў Гэлі Элькану і жонку яго, і казаў: «Хай дасць табе Госпад нашчадкаў ад гэтай жонкі за просьбу, аб якой папрасіла яна Госпада». І яны вярталіся ў свой дом. |
і дабраславіў яго, і сказаў: «Дабраслаўлёны Абрам праз Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі.
Ці ж ня [Бог] адзін зрабіў [нас], і рэшта духу [належыць] Яму. І што шукае адзіны [Бог]? Насеньня Божага. Таму захоўвайце дух ваш, і няхай [ніхто] ня здраджвае жонцы маладосьці сваёй.
І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, маці Ягонай: «Вось, ляжыць Гэты на падзеньне і паўстаньне многіх у Ізраілі, і на знак, якому працівіцца будуць.
Няхай ГОСПАД аднагародзіць табе за ўчынак твой, і няхай будзе поўная твая ўзнагарода ад ГОСПАДА, Бога Ізраіля, пад крылы Якога ты прыйшла схавацца».
І ўвесь народ, які быў у брамах, і старшыні сказалі: «Мы — сьведкі. Няхай зробіць ГОСПАД, што жанчына, якая ўваходзіць у дом твой, будзе як Рахель і як Лея, якія збудавалі дом Ізраіля. Здабудзь багацьце ў Эфраце, і няхай славіцца імя [тваё] ў Бэтлееме.
І шлюбавала яна, кажучы: «ГОСПАД Магуцьцяў, калі Ты спагадна глянеш на прыніжэньне служкі Тваёй, і прыгадаеш мяне, і не забудзешся пра служку Тваю, і дасі мне дзіця мужчынскага роду, я аддам яго ГОСПАДУ на ўсе дні жыцьця ягонага, і лязо не кранецца галавы ягонай».