Не пільнаваў начальнік вязьніцы нічога, што было ў руках ягоных, бо ГОСПАД быў з ім, і ў тым, што ён рабіў, ГОСПАД даваў посьпех.
1 ЦАРСТВАЎ 18:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І хадзіў Давід усюды, куды пасылаў яго Саўл, і ўсюды меў посьпех. І паставіў яго Саўл начальнікам над ваярамі, і ён быў добрым у вачах усяго народу, а таксама ў вачах слугаў Саўла. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Давід дзеяў разумна ўсюды, куды ні пасылаў яго Саўл, і зрабіў яго Саўл начальнікам над ваеннымі людзьмі; і гэта спадабалася ўсяму народу і слугам Саўлавым. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хадзіў Давід па ўсё, па што пасылаў яго Саўл, і ўсюды меў поспех; і паставіў яго Саўл над ваярамі, і падабаўся ён усім людзям, а таксама паслугачам Саўла. |
Не пільнаваў начальнік вязьніцы нічога, што было ў руках ягоных, бо ГОСПАД быў з ім, і ў тым, што ён рабіў, ГОСПАД даваў посьпех.
Яшчэ ўчора і пазаўчора, калі Саўл валадарыў над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраіля. І ГОСПАД сказаў табе: “Ты будзеш пасьвіць народ Мой, Ізраіля, і ты будзеш правадыром Ізраіля”».
І быў ГОСПАД з Язафатам, бо ён хадзіў першымі шляхамі Давіда, бацькі свайго, і не шукаў Баалаў,
І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ў-ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.
Буду разважаць пра шлях беззаганны. Калі ж Ты прыйдзеш да мяне? Буду хадзіць у беззаганнасьці сэрца майго пасярод дому майго.
Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы.
і выбавіў яго з усіх прыгнётаў ягоных, і даў яму ласку і мудрасьць перад фараонам, валадаром Эгіпту; і той паставіў яго за кіраўніка над Эгіптам і над усім домам сваім.
І ГОСПАД быў з Юдам, і ён захапіў горы, але ня мог выгнаць жыхароў даліны, бо мелі яны калясьніцы жалезныя.
І выбраў Саўл сабе тры тысячы Ізраільцянаў, і з іх дзьве тысячы былі з Саўлам у Міхмашы і на гары Бэтэль, а тысяча — з Ёнатанам у Гіве Бэн’ямінавай, а рэшту войска ён адпусьціў, кожнага ў намёт свой.
І ў-ва ўсе дні Саўла ішла зацятая вайна з Філістынцамі. І калі бачыў Саўл нейкага магутнага чалавека, здольнага да бою, забіраў яго да сябе.
А ўвесь Ізраіль і Юда любілі Давіда, бо ён выходзіў [на вайну] і хадзіў перад абліччам іхнім.
А валадары Філістынцаў выходзілі [ваяваць], але колькі разоў нападалі яны, Давід меў посьпех большы, чым слугі Саўла, і вельмі слаўным сталася імя ягонае.
І зьняў з сябе Ёнатан шату, якая [была] на ім, і даў яе Давіду, і астатняе адзеньне сваё, і нават меч, лук і пояс свой.
І, калі ішлі [ваяры], калі вяртаўся Давід, перамогшы Філістынцаў, выходзілі жанчыны з песьнямі і танцамі, з бубнамі і гусьлямі насустрач валадару Саўлу.
І рос Самуэль, і ГОСПАД быў з ім. І з усіх словаў ягоных ніводнае ня ўпала на зямлю.