I быў ГОСПАД з Язэпам, і стаўся ён чалавекам, які мае посьпех, і быў у доме гаспадара свайго, Эгіпцяніна.
1 ЦАРСТВАЎ 16:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказаў адзін з юнакоў, і сказаў: «Вось, я бачыў сына Есэя з Бэтлеему, які ўмее граць на гусьлях. Ён — чалавек мужны і дужы, моцны ў слове, і прыгожы, і ГОСПАД ёсьць з ім». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады адзін слуга ягоны сказаў: вось, я бачыў у Ясэя Віфляемляніна сына, які ўмее граць, чалавека адважнага і ваяўнічага, і разумнага ў словах і віднага сабою, і Гасподзь зь ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І адзін з паслугачоў прамовіў у адказ: «Вось, я бачыў сына Ясэя з Бэтлехэма, які ўмее граць, і ён чалавек мужны і вельмі дужы, і разважны ў словах, і разам чалавек прыгожы; і Госпад ёсць з ім». |
I быў ГОСПАД з Язэпам, і стаўся ён чалавекам, які мае посьпех, і быў у доме гаспадара свайго, Эгіпцяніна.
Не пільнаваў начальнік вязьніцы нічога, што было ў руках ягоных, бо ГОСПАД быў з ім, і ў тым, што ён рабіў, ГОСПАД даваў посьпех.
Каб прыповесьцю зьмяніць выгляд гэтай справе, слуга твой Ёаў зрабіў гэта, але гаспадар мой мудры, як мудры анёл Божы, каб ведаць усё, што [адбываецца] на зямлі».
І тады спалохаецца адважны, у якога сэрца як сэрца льва, бо ўвесь Ізраіль ведае, які волат бацька твой і якія адважныя тыя, што з ім.
І сказаў Хушай: «Ты ведаеш бацьку твайго і людзей ягоных, што яны волаты і маюць горыч у душы, як мядзьведзіца ў полі, пазбаўленая дзяцей. А бацька твой — ваяр, і ён ня сьпіць з людзьмі сваімі.
Хваляць чалавека паводле розуму ягонага, але той, хто мае ліхое сэрца, будзе пагарджаны.
«Вось, Дзева прыйме ва ўлоньне і народзіць Сына; і дадуць Яму імя Іммануэль, гэта значыць: З намі Бог».
навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.
Калі зьдзейсьняцца ўсе гэтыя знакі, зрабі, што зможа рука твая, бо ГОСПАД будзе з табою.
І паслаў ён па яго, і прывёў яго, а быў ён руды, меў прыгожыя вочы і зграбную постаць. І сказаў ГОСПАД [Самуэлю]: «Устань, памаж яго, бо гэта ён».
І сказаў Саўл слугам сваім: «Знайдзіце мне чалавека, які грае добра на гусьлях, і прывядзіце яго да мяне».
І паслаў Саўл пасланцоў да Есэя, і сказаў: «Прышлі да мяне Давіда, сына твайго, які пасьвіць авечак».
А Давід быў сынам Эфрацяніна з Бэтлеему Юдэйскага, імя ягонае — Есэй. Ён меў восем сыноў і ў часы Саўла быў ужо старым і ў гадах пажылых.
І рос Самуэль, і ГОСПАД быў з ім. І з усіх словаў ягоных ніводнае ня ўпала на зямлю.