Калі прамаўляў Эфраім, [усе] трымцелі, ён быў узвышаны ў Ізраілі. Але ён стаўся вінаватым праз Баала і памёр.
1 ЦАРСТВАЎ 15:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Самуэль: «Ці не малым ты быў у вачах сваіх, а стаўся ты галавой каленаў Ізраіля. І памазаў цябе ГОСПАД на валадара для Ізраіля, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Самуіл: ці не малы ты быў у вачах тваіх, калі стаўся галавою плямёнаў Ізраілевых, і Гасподзь памазаў цябе царом над Ізраілем? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Самуэль: «Ці не малым ты быў у вачах сваіх, а стаўся ты галавой пакаленняў Ізраэля? І памазаў цябе Госпад на цара над Ізраэлем, |
Калі прамаўляў Эфраім, [усе] трымцелі, ён быў узвышаны ў Ізраілі. Але ён стаўся вінаватым праз Баала і памёр.
І адказаў [Гідэон]: «Госпадзе! Якім чынам я вызвалю Ізраіля? Род мой найбяднейшы ў [калене] Манасы, а я — апошні ў доме бацькі майго».
І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на галаву ягоную, і пацалаваў яго, і сказаў: «Вось, памазаў цябе ГОСПАД на правадыра спадчыны Сваёй.
І спыталіся ў ГОСПАДА: «Ці чалавек гэты прыйшоў сюды?» І ГОСПАД сказаў: «Ён хаваецца сярод рэчаў [у табары]».
І сказаў Самуэль Саўлу: «Досыць! Я паведамлю табе, што мне сказаў ГОСПАД у гэтую ноч». Сказаў яму [Саўл]: «Гавары!»
Адказаў Саўл яму і сказаў: «Ці ж я не Бэн’ямінец, з найменшага калена Ізраіля? І сям'я мая ці не найменшая з усіх сем'яў калена Бэн’яміна? Чаму тады ты гаворыш мне словы гэтыя?»