І сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся! Стойце і ўбачыце збаўленьне ГОСПАДА, якое Ён учыніць для вас сёньня. Бо Эгіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце ўжо на вякі.
1 ЦАРСТВАЎ 12:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер станьце і пабачце гэтую вялікую рэч, якую ўчыніць ГОСПАД на вачах вашых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цяпер станьце і паглядзеце на дзею вялікую, якую Гасподзь учыніў перад вачыма вашымі: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і цяпер станьце і пабачце гэтую вялікую рэч, якую мае зрабіць Госпад перад вамі. |
І сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся! Стойце і ўбачыце збаўленьне ГОСПАДА, якое Ён учыніць для вас сёньня. Бо Эгіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце ўжо на вякі.
I ўбачыў Ізраіль руку вялікую, якую зьявіў ГОСПАД над Эгіптам; і баяўся народ ГОСПАДА, і паверылі ГОСПАДУ і Майсею, слузе Ягонаму.
Цяпер падыйдзіце, і я буду судзіцца з вамі перад абліччам ГОСПАДА ў справе дабрадзействаў ГОСПАДА, якія Ён учыніў для вас і для бацькоў вашых:
І сказаў Самуэль Саўлу: «Досыць! Я паведамлю табе, што мне сказаў ГОСПАД у гэтую ноч». Сказаў яму [Саўл]: «Гавары!»