1 ЦАРСТВАЎ 1:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі яна так шчыра і доўга малілася перад ГОСПАДАМ, Гэлій прыглядаўся да вуснаў ейных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тым часам як яна доўга малілася прад Госпадам, Ілій глядзеў на вусны яе; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык, калі яна памнажала малітвы перад Госпадам, здарылася, што Гэлі прыглядаўся да яе вуснаў. |
Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых
Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа настойлівая просьба праведніка!
І шлюбавала яна, кажучы: «ГОСПАД Магуцьцяў, калі Ты спагадна глянеш на прыніжэньне служкі Тваёй, і прыгадаеш мяне, і не забудзешся пра служку Тваю, і дасі мне дзіця мужчынскага роду, я аддам яго ГОСПАДУ на ўсе дні жыцьця ягонага, і лязо не кранецца галавы ягонай».
А Ганна гаварыла ў глыбіні сэрца свайго, і толькі варушыліся вусны ейныя, але голасу не было чуваць, і Гэлій думаў, што яна п’яная,