А Егаяда сьвятар загадаў сотнікам і начальнікам войска, і сказаў: «Выведзіце яе з Дому за агароджу, а калі хто пойдзе за ёй, няхай памрэ ад мяча». Бо сьвятар сказаў: «Няхай яна ня будзе забітая ў Доме ГОСПАДА».
1 ЛЕТАПІСАЎ 9:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Шальлюм, сын Карэ, сына Эвіясафа, сына Караха, і браты ягоныя з дому бацькі ягонага, Карахічы [былі] пры выкананьні служэньня, вартаўнікі парогаў Намёту, а бацькі іхнія былі пры табары ГОСПАДА вартаўнікамі ўваходу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Шалум, сын Карэ, сын Эвіясафа, сын Карэя, і браты ягоныя з роду ягонага, Карэяне, па дзеі служэньня свайго, былі дазорцамі каля парогаў скініі, а бацькі іхнія ахоўвалі ўваход у табар Гасподні. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Сэлум, сын Корэ, сына Абіясафа, сына Корэ з братамі сваімі з дому бацькі свайго; гэтыя карыты служылі вартаўнікамі ля парога палаткі; а бацькі іх пільнавалі ўваход у лагер Госпадаў. |
А Егаяда сьвятар загадаў сотнікам і начальнікам войска, і сказаў: «Выведзіце яе з Дому за агароджу, а калі хто пойдзе за ёй, няхай памрэ ад мяча». Бо сьвятар сказаў: «Няхай яна ня будзе забітая ў Доме ГОСПАДА».
І зрабілі сотнікі ўсё, як ім загадаў Егаяда сьвятар. І ўзяў кожны людзей сваіх, якія прыходзілі ў суботу і адыходзілі ў суботу, і прыйшлі да Егаяды сьвятара.
І ўзяў сьвятар Егаяда скрыню, і зрабіў адтуліну зьверху яе, і паставіў яе побач з ахвярнікам з правага боку каля ўваходаў у Дом ГОСПАДА. І сьвятары, што вартавалі парогі, складалі ў яе ўсё срэбра, якое прыносілі ў Дом ГОСПАДА.
і аж дагэтуль ён у браме валадарскай, якая на ўсход, яны — прыдзьвернікі паводле чаргі сыноў Левія.
і ўвёў іх у Дом ГОСПАДА, у пакой сыноў Ханана, сына Ігдаліі, чалавека Божага, які блізка пакою князёў, над пакоем Маасэі, сына Шальлюма, які пільнаваў парог.
І схапіў начальнік целаахоўнікаў Сэраю, галоўнага сьвятара, і сьвятара-намесьніка Цэфанію, і трох прыдзьвернікаў.