А браты іхнія лявіты былі прызначаныя на ўсялякае служэньне пры сялібе Дому Божага.
1 ЛЕТАПІСАЎ 6:62 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сынам Гершома паводле сем’яў іхніх з калена Ісахара, і з калена Асэра, і з калена Нэфталі, і з калена Манасы ў Башане [дадзены] трынаццаць гарадоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сынам Гірсона па плямёнах іх, ад калена Ісахаравага, і ад калена Асіравага і ад калена Нэфталімавага і ад калена Манасіінага ў Васане дадзена трынаццаць гарадоў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затым сынам Гэрсона па іх родах: — з пакалення Ісахара, і з пакалення Асэра, і з пакалення Нэфталі, і з пакалення Манасы ў Басане — трынаццаць гарадоў. |
А браты іхнія лявіты былі прызначаныя на ўсялякае служэньне пры сялібе Дому Божага.
I сынам Кегата, якія засталіся з сем’яў калена гэтага, былі дадзены гарады з паловы калена, з калена Манасы жэрабям дзесяць гарадоў.
Сынам Мэрары паводле сем’яў іхніх з калена Рубэна, і з калена Гада, і з калена Завулёна [дадзены] жэрабям дванаццаць гарадоў.
I яна нарадзіла сына, і [Майсей] назваў імя ягонае Гершом, бо ён казаў: «Я стаўся прыхаднем у чужой зямлі».
І дасягала мяжа да Табору і Шахацымы, і Бэт-Шэмэшу і спынялася на Ярдане — шаснаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
Сынам Гершона жэрабям выпала атрымаць трынаццаць гарадоў ад пакаленьняў Ісахара, Асэра і Нэфталі і паловы пакаленьня Манасы ў Башане.
Сынам Мэрары паводле сем'яў іхніх жэрабям выпала дванаццаць гарадоў ад пакаленьняў Рубэна, Гада і Завулёна.