1 ЛЕТАПІСАЎ 27:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) над авечкамі — Языз Гагранін. Усе яны — князі над маёмасьцю, якая ў валадара Давіда. Біблія (пераклад В. Сёмухі) над дробным быдлам - Язіз Агарыцянін. Усе гэтыя былі начальнікамі над маёмасьцю, якая была ў цара Давіда. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таксама над авечкамі — Язіз Агарэй: усе яны былі кіраўнікамі маёмасці цара Давіда. |
Ёнатан, дзядзька Давіда, быў дарадцам, ён — чалавек разумны і пісьменны; Ехіэль, сын Хахмоні, [быў] з сынамі валадара;
У дні Саўла яны ваявалі з Агаранамі, якія трапілі ў рукі іхнія; і яны жылі ў намётах іхніх па ўсім усходзе Гілеаду.
Я набыў нявольнікаў і нявольніц, і чэлядзь была ў мяне, таксама статкі валоў і чароды авечак былі ў мяне большыя, чым у-ва ўсіх, што былі раней за мяне ў Ерусаліме.
І даў яму сьвятар [хлеб] сьвяты, бо не было там [іншага] хлеба, апрача хлябоў пакладных, якія прымалі спрад аблічча ГОСПАДА толькі тады, калі клалі там сьвежыя хлябы.