І ён сказаў ёй: «Навошта ідзеш да яго сёньня? Не маладзік [цяпер], не субота» Але яна сказала: «Супакой [няхай будзе]».
1 ЛЕТАПІСАЎ 23:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і пры ахвярах цэласпаленьня для ГОСПАДА ў суботы, у маладзік і ў сьвяты, у ліку, паводле парадку, вызначанага ім, назаўсёды перад абліччам ГОСПАДА, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пры ўсіх цэласпаленьнях, якія ўзносяцца Госпаду ў суботы, на маладзіка і ў сьвяты па ліку, як прадпісана пра іх, - пастаянна прад абліччам Госпада, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і каб складаць усе цэласпаленні Госпаду, і каб у шабат, і на маладзік, і ў астатнія святы па ўстаноўленым ліку і рытуалах кожнай справы — заўсёды перад абліччам Госпада. |
І ён сказаў ёй: «Навошта ідзеш да яго сёньня? Не маладзік [цяпер], не субота» Але яна сказала: «Супакой [няхай будзе]».
І калі скончылі, прынесьлі рэшту срэбра перад аблічча валадара і Егаяды, і зрабілі начыньне для Дому ГОСПАДА, начыньне для служэньня і цэласпаленьня, і келіхі, і начыньне залатое і срэбнае. І прыносілі цэласпаленьні ў Доме ГОСПАДА заўсёды ў-ва ўсе дні Егаяды.
«Прамоў да сыноў Ізраіля, кажучы: “У першы дзень сёмага месяца будзе ў вас супачынак, сход сьвяты пры гуку трубаў.
У пятнаццаты дзень сёмага месяца, калі зьберыцё плады зямлі, будзеце сьвяткаваць урачыстасьць ГОСПАДА сем дзён; у першы дзень і ў восьмы будзе супачынак.
У дзень радасьці вашай, у сьвяты і ў маладзікі, пры вашых цэласпаленьнях і ахвярах мірных, будзеце трубіць у трубы; і яны будуць нагадваньнем перад абліччам Бога вашага пра вас. Я — ГОСПАД, Бог ваш!»
Дык няхай ніхто ня судзіць вас за ежу, ці за пітво, ці за ўдзел у сьвяце, ці маладзіку, ці субоце.