І спаслаў ГОСПАД заразу на Ізраіля ад раніцы да вызначанага часу. І памерла тады, пачынаючы ад Дану да Бээр-Шэвы семдзясят тысячаў чалавек.
1 ЛЕТАПІСАЎ 21:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І спаслаў ГОСПАД заразу на Ізраіля, і памерла ў Ізраілі семдзясят тысячаў мужоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў Гасподзь пошасьць на Ізраіля і памерла Ізраільцянаў семдзесят тысяч чалавек. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык паслаў Госпад пошасць на Ізраэль, і пала ў Ізраэлі семдзесят тысяч людзей. |
І спаслаў ГОСПАД заразу на Ізраіля ад раніцы да вызначанага часу. І памерла тады, пачынаючы ад Дану да Бээр-Шэвы семдзясят тысячаў чалавек.
І сталася, што ў тую самую ноч выйшаў анёл ГОСПАДА і забіў у табары Асірыйцаў сто восемдзясят пяць тысячаў [чалавек]. І ўсталі раніцаю, і вось, усе яны мёртвыя.
Ёаў, сын Цэруі, пачаў рабіць перапіс і ня скончыў. І быў за гэта гнеў [Божы] на Ізраіля, і не ўвайшоў той лік у лікі летапісу валадара Давіда.
I ўстаў фараон уначы, сам і ўсе слугі ягоныя, і ўвесь Эгіпет; і сталася вялікае галашэньне ў Эгіпце, бо не было дому, у якім не было б памерлага.
І ўдарыў ГОСПАД людзей Бэт-Шэмэшу, якія заглядалі ў Каўчэг ГОСПАДА, і выбіў з народу з пяцідзесяці тысячаў семдзясят чалавек. І народ быў у жалобе, бо ГОСПАД ударыў народ так страшнай карай.