1 ЛЕТАПІСАЎ 2:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Хармі: Ахар, які прынёс засмучэньне Ізраілю, бо быў няверны ў заклятым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Хармі: Ахар, які навёў бяду на Ізраіля, парушыўшы заклён. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны Хармі: Ахар, які ўстрывожыў Ізраэль і зграшыў крадзяжом заклятага. |
І няхай не прыліпне да рукі тваёй нічога з заклятага, каб ГОСПАД адвярнуў ярасьць гневу Свайго, і зьявіў табе літасьць, і зьлітаваўся над табой, і памножыў цябе, як Ён прысягнуў бацькам тваім,
Ніякай брыдоты не ўнясеш у дом твой, і ня будзеш ты закляцьцем, як яно. Пагарджаючы, будзеш пагарджаць і, брдзячыся, будзеш брыдзіцца гэтым, бо яно заклятае.
Калі Ахан, сын Зэраха, парушыў загад ГОСПАДА адносна заклятага, ці ж гнеў ГОСПАДА не прыйшоў на ўсю грамаду Ізраіля? Ён адзін [саграшыў], няхай бы ён адзін і памёр за беззаконьне сваё!”»
Вы ж сьцеражыцеся, каб нічога абложанага закляцьцем ня бралі, каб і самім не падпасьці пад закляцьце, калі возьмеце [заклятае], бо тады вы зробіце праклятым увесь табар і прынесяцё яму няшчасьце.
І там сказаў Егошуа: «За тое, што ты навёў на нас гора, няхай ГОСПАД навядзе на цябе гора ў гэты дзень». І ўкаменаваў яго ўвесь Ізраіль камянямі, а [ўсё] ягонае агнём было спалена.