Потым Хецрон прыйшоў да дачкі Махіра, бацькі Гілеада, і ўзяў яе, а ён меў шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла яму Сэгува.
1 ЛЕТАПІСАЎ 2:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сэгуў нарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Гілеад. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сэгуў спарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Галаадскай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і Сэгуб меў сына Яіра, які меў у зямлі Галаад дваццаць тры гарады. |
Потым Хецрон прыйшоў да дачкі Махіра, бацькі Гілеада, і ўзяў яе, а ён меў шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла яму Сэгува.
І забраў Гешур і Арам у іх паселішчы Яіра, Кенат з вёскамі ягонымі, шэсьцьдзясят гарадоў. Гэтыя ўсе — сыны Махіра, бацькі Гілеада.
Яір, сын Манасы, узяў увесь абшар Аргоб аж да мяжы [сыноў] Гешура і Мааха, і назваў яго імем сваім. І да сёньня [называюць гэтую частку] Башану Хавот-Яір.
І яны атрымалі абшар ад Маханаіму, увесь Башан, усё валадарства Ога, валадара Башану, усе паселішчы Яіра, якія ў Башане, шэсьцьдзясят гарадоў.