І Ёаў, сын Цэруі, і слугі Давіда выйшлі, і спаткаліся з імі каля сажалкі Гібэонскай. І адны сталі на адным баку сажалкі, а другія — на другім баку сажалкі.
1 ЛЕТАПІСАЎ 11:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Давід: «Той, хто першы паб’е Евусэяў, будзе галоўным і князем». І ўзыйшоў першым Ёаў, сын Цэруі, і стаў галоўным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Давід: хто першы за ўсіх паб'е Евусэяў, той будзе галавою і ваенным начальнікам. І ўзышоў самы першы Ёаў, сын Саруі, і зрабіўся ўзначальцам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сказаў: «Хто першы з усіх паразіць евусеяў, той будзе кіраўніком і князем». Дык выступіў першым Ёаб, сын Сэруі, і стаў кіраўніком. |
І Ёаў, сын Цэруі, і слугі Давіда выйшлі, і спаткаліся з імі каля сажалкі Гібэонскай. І адны сталі на адным баку сажалкі, а другія — на другім баку сажалкі.
І былі там тры сыны Цэруі: Ёаў, Абішай і Асаэль. І Асаэль быў вельмі хуткім у нагах, як сарна ў полі.
І Ёаў [быў ]над усім войскам Ізраіля, а Бэная, сын Егаяды — над Керэтамі і Пэлетамі,
І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго ў сярэдзіну брамы, каб з ім таемна пагаварыць, і ўдарыў яго там [мячом] у жывот, і памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава.
Ён дамовіўся з Ёавам, сынам Цэруі, і з Абіятарам сьвятаром, і яны дапамагалі Адонію.
І сказалі жыхары Евусу Давіду: «Ты ня ўвойдзеш сюды». Але Давід здабыў крэпасьць Сыён, гэта горад Давіда.
Пасьля Ахітафэля [быў] Егаяда, сын Бэнаі, і Эбіятар; а начальнікам войска валадара [быў] Ёаў.
І сказаў адзін з Ізраільцянаў: «Ці бачыце вы чалавека гэтага, які выходзіць? Ён выходзіць, каб зьневажаць Ізраіля. Дык чалавека, які заб’е яго, валадар узнагародзіць багацьцямі вялікімі, і дачку сваю дасьць за жонку, а дом бацькі ягонага вызваліць [ад падатку] ў Ізраілі».