Былі ж у Антыёхіі, у тамтэйшай царкве, некаторыя прарокі і настаўнікі: і Барнаба, і Сымон, называны Нігер, і Луцый Кірэнэец, і Манаэн, што гадаваўся разам з Ірадам тэтрархам, і Саўл.
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прарокі няхай гавораць двое ці трое, а іншыя няхай разважаюць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прарокі няхай гавораць двое ці трое, а астатнія хай разважаюць; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прарокі хай прамаўляюць па двое або па трое, іншыя ж хай разважаюць. |
Былі ж у Антыёхіі, у тамтэйшай царкве, некаторыя прарокі і настаўнікі: і Барнаба, і Сымон, называны Нігер, і Луцый Кірэнэец, і Манаэн, што гадаваўся разам з Ірадам тэтрархам, і Саўл.
іншаму — рабіць цуды, іншаму — прароцтва, іншаму — распазнаваньне духаў, іншаму — разнастайныя мовы, а іншаму — тлумачэньне моваў.
І калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе тайны і ўсякае веданьне, і калі маю ўсю веру, каб і горы перастаўляць, а любові ня маю, я — нішто.
Калі хто лічыць, што ён прарок ці духоўны, той няхай ведае, што тое, што я пішу вам, ёсьць прыказаньні Госпадавы.