1 Што да сыноў Аарона — такі іх падзел. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, і Элеязэр, і Ітамар. 2 А Надаб і Абігу памерлі перад сваім бацькам ды не мелі сыноў; святарства спаўнялі Элеязэр і Ітамар. 3 І падзяліў іх Давід: сыноў Элеязэра — з Садокам і сыноў Ітамара — з Ахімелехам адпаведна іх чарзе і службе. 4 І выявілася, што сыноў Элеязэра было намнога больш, чым сыноў Ітамара, дык ён выбраў з іх, гэта значыць з сыноў Элеязэра, шаснаццаць кіраўнікоў родаў, і па родах сыноў Ітамара і сем’ях іх — восем кіраўнікоў родаў. 5 Затым ён падзяліў абодва роды між сабою жэрабем; таму што было пароўну адных і другіх; і каб кіраўнікі святыні і кіраўнікі Божыя былі як з сыноў Элеязэра, так і з сыноў Ітамара. 6 І Сямэя, сын Натанаэля, пісар паміж левітаў, перапісаў іх перад царом, і кіраўнікоў, і святара Садока, і Ахімэлеха, сына Абіятара, кіраўнікоў родаў святарскіх і левітаў: адзін род за Элеязэра, і другі — за Ітамара. 7 А першае жэрабя выпала на Ёярыба, другое — на Ядаю, 8 трэцяе — на Гарыма, чацвёртае — на Сэарыма, 9 пятае — на Мэльхію, шостае — на Міяміна, 10 сёмае — на Акоса, восьмае — на Абію, 11 дзевятае — на Ешуа, дзесятае — на Сахэнію, 12 адзінаццатае — на Эліясіба, дванаццатае — на Якіма, 13 трынаццатае — на Гопфу, чатырнаццатае — на Ісбааба, 14 пятнаццатае — на Бэльгу, шаснаццатае — на Эмэра, 15 семнаццатае — на Гэзіра, васемнаццатае — на Апсу, 16 дзевятнаццатае — на Пэтагію, дваццатае — на Гэзэхіэля, 17 дваццаць першае — на Яхіна, дваццаць другое — на Гамула, 18 дваццаць трэцяе — на Далаява, дваццаць чацвёртае — на Маазіява. 19 Такая была іх чарга, калі прыходзілі ў дом Госпадаў на сваю службу, і па рытуале сваім, і па статуту Аарона, бацькі іх, і па загадзе Госпада, Бога Ізраэля. 20 Затым той, хто застаўся з сыноў Леві: з сыноў Амрама: Субаэль, і з сыноў Субаэля — Ягэдэя. 21 Таксама з сыноў Рагобіі — кіраўнік Ясія. 22 А з Ісаарытаў — Саламот; з сыноў Саламота— Ягат. 23 З Гэбранітаў: Ерыяў, Амарыя — другі, Яхазіэль — трэці, Екмаам — чацвёрты. 24 Сын Азіэля — Міха; з сыноў Міхі — Самір; 25 брат Міхі — Ясія; з сыноў Ясіі — Захарыя. 26 Сыны Мэрары: Махалі і Мусі. Сыны яго: Язіяў і Бані. 27 Сын Мэрары: з яго сына Язіява: Саам, і Закхур, і Гебры. 28 Затым з Махалі: сын Элеязэр, які не меў дзяцей. 29 А сын Кіса — Ерамээль; 30 сыны Мусі: Махалі, Эдэр і Ярмут. Гэта сыны Леві паводле іх родаў. 31 Таксама і яны кідалі жэрабя, як і браты яго, сыны Аарона, перад абліччам цара Давіда і Садока ды Ахімэлеха, і кіраўнікоў родаў святарскіх і левіцкіх, як большыя, так і меншыя: жэрабя ўсіх роўна дзяліла. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)