Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 66 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 66

1 Кіраўніку хору. Песня. Псальм. Усклікайце радасна да Бога, кожная зямля,

2 псальм спявайце славе імя Яго, услаўляйце славу Яго.

3 Кажыце Богу: «Якія ж [неспасцігальна] страшныя справы Твае!» Дзеля велічнасці моцы Тваёй будуць падлашчвацца да Цябе непрыяцелі Твае.

4 Кожная зямля паклоніцца Табе і будзе спяваць псальмы Табе, праспявае псальм імю Твайму.

5 Прыйдзіце і паглядзіце на справы Божыя, [неспасцігальна] страшны Ён у вынаходніцтвах над сынамі чалавечымі!

6 Пераўтварыў Ён мора ў сушу, і па рацэ перайдуць пехатою; там узвесялімся мы ў Ім.

7 Ён валадарыць у магуцці Сваім вечна, вочы Яго пазіраюць на народы, бунтаўнікі хай не ўзвышаюцца самі ў сабе.

8 Дабраславіце, народы, Бога нашага, і ўчыніце, каб пачуты быў голас хвалы Яго;

9 Ён прыклаў душу нашу да жыцця і не выдаў на хістанне ногі нашы.

10 Бо Ты праверыў нас, Божа наш, агнём нас выпрабаваў, як выпрабоўваюць срэбра.

11 Увёў Ты нас у пастку, усклаў беды на спіну нашу.

12 Насадзіў Ты людзей на галовы нашы, прайшлі мы праз агонь і ваду, і вывеў Ты нас да палёгкі.

13 Увайду я ў дом Твой з цэласпаленнямі; аддам Табе абяцанні мае,

14 якія прараклі вусны мае і прамовіў язык мой у бядзе маёй.

15 Тлустыя цэласпаленні прынясу я Табе з ахвяраваннем бараноў, прынясу Табе быкоў з казламі.

16 Прыйдзіце, паслухайце, што я распавяду, вы ўсе, што шануеце Бога, — што ўчыніў Ён для душы маёй.

17 Да Яго паклікаў я вуснамі маімі і ўзвялічыў языком маім.

18 Калі ж схіліўся б я да несправядлівасці ў сэрцы сваім, то не выслухае Госпад.

19 Таму выслухаў Бог, звярнуў увагу на маленне маё. малітвы маёй і [не аддаліў] міласэрнасці Сваёй ад мяне.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)