Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 61 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 61

1 Кіраўніку хору. На струнах. Давідаў.

2 Выслухай, Божа, маленне маё, зваж на малітву маю.

3 З канцоў зямлі ўсклікаў я да Цябе, бо трывожыцца сэрца маё. На скалу непрыступную завядзі мяне!

4 Бо стаўся Ты надзеяй маёй, моцнай вежай перад непрыяцелем.

5 Буду жыць я вечна ў палатцы Тваёй, схаваюся пад покрывам крылаў Тваіх,

6 бо ты, Божа мой, выслухаў абяцанні мае, даў спадчыну тым, што шануюць імя Тваё.

7 Ты дадасі дні да днёў цара, гады ж яго — праз пакаленні і пакаленні.

8 Хай сядзіць ён вечна перад Богам; міласэрнасць і ласка хай захоўваюць яго.

9 Так буду я спяваць псальмы імю Твайму на векі вечныя, каб спаўняць мне абяцанні мае ад дня да дня.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)