Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 148 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 148

1 Алілуя. Хваліце Госпада з нябёсаў, хваліце Яго на вышынях.

2 Хваліце Яго, усе анёлы Яго, хваліце Яго, усе магуцці Яго.

3 Хваліце Яго, сонца і месяц, хваліце Яго, усе зоркі бліскучыя.

4 Хваліце Яго, нябёсы нябёсаў, і ўсе воды, якія над небам.

5 Хваліце імя Госпада, бо загадаў Ён, і ўсё было створана;

6 устанавіў Ён гэта навечна і на векі вечныя, паклаў загад, і не зменіць [яго].

7 Хваліце Госпада з зямлі, марскія драконы і ўсе бяздонні,

8 агонь, град, снег, імгла, вецер навальнічны, які спаўняе слова Яго,

9 горы і ўсе ўзгоркі, дрэвы пладовыя і ўсе кедры,

10 дзікія звяры і ўсякая жывёла, паўзуны і птушкі крылатыя.

11 Цары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе суддзі зямлі,

12 юнакі і дзяўчаты, старыя з падлеткамі

13 хай славяць імя Госпада, бо ўзвысілася імя аднаго Яго. Веліч Яго вышэй за неба і зямлю,

14 і ўзвысіў Ён рог народа Свайго. Песнь хвалы ўсім святым Яго, сынам Ізраэля, народа, які Яму блізкі. Алілуя.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)