Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ІСАІ 12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ІСАІ 12

1 І ты скажаш у той дзень: «Услаўлю Цябе, Госпадзе, бо хаця разгневаўся Ты на мяне, але гнеў Твой супакоіўся і пацешыў Ты мяне.

2 Вось жа, Бог збаўлення майго! Буду мець давер і не буду баяцца, мужнасць бо мая і хвала мая — Госпад, і стаўся для мяне збаўленнем!»

3 Вы ж з радасцю чэрпаць будзеце ваду з крыніц збаўлення.

4 І скажаце вы ў той дзень: «Слаўце Госпада! Прызывайце імя Яго! Дайце пазнаць сярод народаў творы Яго, прыпамінайце, якое высакароднае імя Яго!

5 Спявайце Госпаду, бо велікадушна паступіў, хай гэта будзе вядома ва ўсім свеце.

6 Весяліся і спявай, што жывеш на Сіёне, бо вялікі пасярод цябе Святы Ізраэлеў!»

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)