Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 120 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
ПСАЛТЫР 120

Пс 120

1 Песьня ўзыходжаньня. Падымаю вочы мае ўгору, адкуль прыйдзе дапамога мая.

2 Дапамога мая ад Госпада, Які стварыў неба й зямлю.

3 Ня дасьць Ён пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Хто асланяе цябе:

4 ня дрэмле і ня сьпіць, Хто асланяе Ізраіля.

5 Гасподзь - ахавальнік твой; Гасподзь - шата твая з правай рукі Тваёй.

6 Удзень сонца цябе не заб'е, ані месяц уночы.

7 Гасподзь аслоніць цябе ад усякага ліха; ахавае душу тваю Гасподзь.

8 Гасподзь будзе ахоўваць твой выхад і ўваход ад сёньня і вечна.