Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 107 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
ПСАЛТЫР 107

Пс 107

1 Песьня. Псальма Давідава.

2 Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё; буду пяяць і апяваць у славе маёй.

3 Паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.

4 Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе, сярод плямёнаў,

5 бо вышэй за нябёсы ласка Твая і ў пазахмар'і праўда Твая.

6 Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа; і над усёю зямлёю будзе слава Твая,

7 каб вызваліліся аблюбенцы Твае: уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.

8 Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: няхай разьвесялюся - падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю.

9 Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,

10 Мааў умывальная шаля Мая, на Эдом абуткам кіну Маім, над зямлёю Філістымскаю клікаць буду.

11 Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?

12 Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?

13 Падай дапамогу нам ва ўціску, бо абарона людзкая - марнота.

14 З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.