Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 124 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Біблія (пераклад А.Бокуна)
ПСАЛТЫР 124

Пс 124

1 Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Калі б не было з намі ГОСПАДА, — скажы, прашу, Ізраіль, —

2 калі б не было з намі ГОСПАДА, калі паўстаў супраць нас чалавек,

3 тады яны б нас жывымі праглынулі, калі гнеў іхні распаліўся на нас,

4 тады б воды нас затапілі, струмень заліў бы душы нашыя,

5 тады б воды бурлівыя залілі б душы нашыя.

6 Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які не аддаў нас зубам іхнім, як здабычу.

7 Душа наша ўцякла, быццам птушка з сіла птушкалова; сіло парванае, і мы ўцяклі!

8 Дапамога нашая — у імені ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.