І сказаў тады Элісей: «Слухайце слова Госпада: вось, што кажа Госпад: “Заўтра, у гэтую самую гадзіну, адна мера найчысцейшай мукі будзе за адзін сікль, дзве меры ячменю за адзін сікль у браме Самарыі”».
4 ЦАРСТВАЎ 7:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выйшаў народ, і рабаваў лагер сірыйскі. І сталася, што адна мера найчысцейшай мукі каштавала адзін сікль, а дзве меры ячменю — адзін сікль, паводле слова Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) І выйшаў народ, і рабаваў табар Сірыйцаў. І была сэя найчысьцейшай мукі за адзін сыкль, і дзьве сэі ячменю за адзін сыкль, паводле слова ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выйшаў народ, і разрабаваў табар Сірыйскі, і была мера лепшай мукі па сіклі, паводле слова Гасподняга. |
І сказаў тады Элісей: «Слухайце слова Госпада: вось, што кажа Госпад: “Заўтра, у гэтую самую гадзіну, адна мера найчысцейшай мукі будзе за адзін сікль, дзве меры ячменю за адзін сікль у браме Самарыі”».
Пайшлі яны за імі аж да Ярдана; і вось, уся дарога была закідана адзеннем і рэчамі, якія кідалі сірыйцы, уцякаючы. І вярнуліся пасланцы, і расказалі гэта цару.
Дык прыйшоў Язафат ды ўвесь народ з ім, каб зняць з мёртвых здабычу, і знайшлі шмат жывёлы, і посуду, а таксама адзення і іншых найкаштоўнейшых рэчаў, і набралі так шмат, што ўсё не маглі панесці, і тры дні выносілі, так бо многа было здабычы.
Гора табе, разбойнік, якога ніхто не абрабаваў; і табе, грабежнік, бо цябе ніхто не аграбіў! Калі скончыш спусташаць, тады цябе аграбяць, калі скончыш рабаваць, тады цябе абрабуюць.
Расцягнуліся вяроўкі твае, не вытрымаюць зла свайго, каб расшырыць ветразі не маглі; тады
І будуць збіраць здабычу, як збіраецца вусень, як разбягаецца саранча, так на яе збягаюцца.
Выклікаю слова слугі Свайго і дапаўняю раду пасланцаў Сваіх. Я той, Які кажу Ерузаліму: “Будзеш абжыты!” — і гарадам Юды: “Будзеце адбудаваныя!” — і пустэчу яго аднаўлю!
Бог — гэта не чалавек, каб падманваць, і не як сын чалавечы, каб памыляцца. Ці ж Ён скажа і не здзейсніць?