А тых, што былі на двары, ад найменшага да найбольшага, пакаралі слепатой, так што не маглі яны знайсці дзвярэй.
4 ЦАРСТВАЎ 6:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ворагі сыходзіліся да яго. А Элісей маліўся да Госпада і казаў: «Удар, прашу, народ гэты слепатою!» І ўдарыў іх Госпад, каб не бачылі, паводле слова Элісея. Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі Сірыйцы зыходзілі да яго, Элісэй маліўся да ГОСПАДА і сказаў: «Дакраніся да народу гэтага сьлепатою!» І ўдарыў іх [Госпад] сьлепатою, паводле слова Элісэя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі пайшлі да яго Сірыйцы, Елісей памаліўся Госпаду і сказаў: спадобі іх сьлепатою. І Ён спадобіў іх сьлепатою па слове Елісея. |
А тых, што былі на двары, ад найменшага да найбольшага, пакаралі слепатой, так што не маглі яны знайсці дзвярэй.
І сказаў ім Элісей: «Гэта не тая дарога і не той горад; ідзіце за мною, і я пакажу вам чалавека, якога вы шукаеце». Такім чынам, завёў ён іх у Самарыю.
Але дом Юды пашкадую і збаўлю іх у Госпадзе, Богу іх. Не збаўлю іх, аднак, ані лукам, ані мечам, ані вайною, ані коньмі, ані коннікамі».
У той дзень, — кажа Госпад, — паражу кожнага каня шалёнасцю і яго вершніка — дурманам; і на народ Юды адкрыю вочы Свае, і ўсіх коней паганскіх паражу слепатой.
«Засляпіў вочы іх і закамяніў сэрца іх, каб часам вачамі не ўбачылі ды сэрцам не зразумелі, і не навярнуліся, і Я не аздаравіў іх».
І сказаў Ісус: «На суд прыйшоў Я на гэты свет, каб тыя, што не бачаць, бачылі, а тыя, што бачаць, сталіся сляпымі».
Вось жа, цяпер рука Госпадава на табе; і будзеш сляпы, і нейкі час не будзеш бачыць сонца». І зараз жа найшла на яго слепата і цемра, і ён, ходзячы кругамі, шукаў, хто б даў яму руку.
Дык што ж? Чаго шукаў Ізраэль, таго не дасягнуў, дасягнулі толькі абраныя; іншыя ж аслеплі,