І, вельмі рана ўстаўшы, яшчэ на ўзыходзе сонца, на ўзвышшы, убачылі маабцы насупраць ваду чырвоную, як кроў,
4 ЦАРСТВАЎ 3:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і закрычалі яны: «Гэта кроў сечы! Цары змагаліся паміж сабой і пазабівалі адзін аднаго. Цяпер хадзем па здабычу, маабцы!» Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі яны: «Гэта кроў! Рэжучыся, рэжуцца валадары, і пазабівалі адзін аднаго. І цяпер [хадзем] па здабычу, Мааўляне!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі яны: гэта кроў; схапіліся цары паміж сабою і зьнішчылі адзін аднаго; цяпер на здабычу, Мааў! |
І, вельмі рана ўстаўшы, яшчэ на ўзыходзе сонца, на ўзвышшы, убачылі маабцы насупраць ваду чырвоную, як кроў,
І пайшлі яны ў лагер Ізраэля. Падняліся ж ізраэльцы і ўдарылі маабцаў так, што тыя кінуліся перад імі ўцякаць. Такім чынам, яны ішлі наперад, пераследуючы і забіваючы маабцаў.
Бо ў лагеры сірыйскім даў Госпад чуць грукат калясніц, і коней, і вялікага войска; і казалі яны адзін аднаму: «Вось, цар Ізраэля наняў супраць нас цароў хетэяў і егіпцян, каб ішлі на нас».
Дык прыйшоў Язафат ды ўвесь народ з ім, каб зняць з мёртвых здабычу, і знайшлі шмат жывёлы, і посуду, а таксама адзення і іншых найкаштоўнейшых рэчаў, і набралі так шмат, што ўсё не маглі панесці, і тры дні выносілі, так бо многа было здабычы.
Вораг сказаў: “Буду гнацца і даганю; падзялю здабычу, нацешыцца душа мая, дастану меч свой, і заб’е іх рука мая!”
і схапіла рука мая, як гняздо, багацце народаў: і як збіраюць пакінутыя яйкі, так я сабраў усю зямлю; ды не было, хто б трапянуў крылом, ніхто не адчыніў дзюбы, ніхто не піскнуў».
“Зараз, канешне ж, дзеляць захопленую здабычу, па адной, па дзве жанчыны кожнаму ваяру; а два пакрывалы розных колераў — здабыча для Сісары, а на шыю маю са здабычы — два палатны рознакаляровыя”.