«За тое, што Манаса, цар Юдэі, дапускаўся такіх агіднасцей, найгоршых з усяго, чаго дапускаліся амарэі перад ім, і таксама за тое, што ён уцягнуў у грэх Юдэю ідаламі сваімі,
4 ЦАРСТВАЎ 21:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дапускаўся ён ліхога перад абліччам Госпада, як рабіў Манаса, бацька яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, як Манаса, бацька ягоны, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І рабіў ён благое ў вачах Гасподніх так, як рабіў Манасія, бацька ягоны; |
«За тое, што Манаса, цар Юдэі, дапускаўся такіх агіднасцей, найгоршых з усяго, чаго дапускаліся амарэі перад ім, і таксама за тое, што ён уцягнуў у грэх Юдэю ідаламі сваімі,
і хадзіў усімі дарогамі, якімі хадзіў бацька яго; і служыў ідалам, якім бацька яго служыў, і пакланяўся ім.
І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах Госпада, паводле ўсяго таго, што рабілі бацькі яго.
Вось, і вы, род ліхіх людзей, як і бацькі вашы, узбунтаваліся, каб павялічыць гнеўнае абурэнне Госпадава на Ізраэль.
Людзі з цвёрдым каркам, неабрэзанымі сэрцамі і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Святому, як бацькі вашы, так і вы!