4 ЦАРСТВАЎ 19:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі ён пакланяўся ў храме Нэсроха, бога свайго, Адрамэлех і Сарасар, сыны яго, забілі яго мечам, і ўцяклі ў зямлю армянаў. І замест яго стаў цараваць сын яго Асархадон. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі ён пакланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, Адрамэлех і Шарэцэр, сыны ягоныя, забілі яго мячом і ўцяклі ў зямлю Арарат. І заваладарыў замест яго Эсар-Хадон, сын ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі ён пакланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, дык Адрамэлэх і Шарэцэр, сын ягоны, забілі яго мечам, а самыя ўцяклі ў зямлю Арарацкую. І зацараваў Асардан, сын Гоны, замест яго. |
а гевеі зрабілі Нэбхаза і Тартака, а сэпарваімцы палілі агнём дзяцей сваіх на хвалу Адрамэлеха і Анамэлеха, багоў Сэпарваіма.
І хай не падманвае ён вас надзеяй на Госпада, кажучы: “Выратуе і пазбавіць нас Госпад і не дасць гэтага горада ў рукі цара асірыйцаў”.
І ўсклаў ён надзею на Госпада, Бога Ізраэля. Падобнага да яго не было між усіх цароў Юдэі, як пасля яго, так і перад ім.
«Гэта скажыце Эзэкіі, цару Юдэі: “Хай не падманвае цябе Бог твой, на Якога ты спадзяешся, і не кажы: “Не аддасць Ён Ерузалім у рукі цара асірыйцаў”.
бо з Ерузаліма выйдзе рэшта, і хто застанецца — з гары Сіён. Апекаванне Госпада Магуццяў зробіць гэта!
вось, Я пашлю яму духа, і ён пачуе вестку, і вернецца ў сваю зямлю; і Я паб’ю яго мечам у яго зямлі”».
Хто ж паміж усіх багоў тых народаў, якіх знішчылі бацькі мае, хто змог вырваць свой народ з рукі маёй, каб і Бог ваш мог таксама вырваць вас з гэтае рукі?
І супраць Бога Ерузаліма Санхэрыб гаварыў, як супраць багоў народаў зямлі, якія ёсць творы рук чалавечых.
І паслаў Госпад анёла, які паразіў усіх дужых ваяроў і князёў у лагеры цара асірыйцаў; і ён вярнуўся з ганьбаю ў сваю зямлю. І калі ён увайшоў у дом бога свайго, сыны, якія выйшлі з нутра яго, — забілі яго там мечам.
і, прыйшоўшы да Зарабабэля і да кіраўнікаў родаў, сказалі ім: «Мы будзем будаваць разам з вамі, бо, як і вы, мы звяртаемся да Бога вашага і складаем Яму ахвяры ад дзён Асархадона, цара асірыйцаў, які прывёў нас сюды».
Падыміце сцяг на зямлі! Трубіце ў трубы між народамі, прыгатуйце супраць яго народы, склічце супраць яго царствы Арарата, Міні, Аскеназа, устанавіце супраць яго ваяводаў, прывядзіце коней, як калючую саранчу!