3 ЦАРСТВАЎ 9:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А з ізраэльцаў Саламон не зрабіў нікога нявольнікам, але былі яны ваярамі, і паслугачамі яго, і кіраўнікамі, і ратнікамі яго, і кіраўнікамі калясніц і коннікаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) А з сыноў Ізраіля Салямон не зрабіў нікога нявольнікам, але былі яны ваярамі ягонымі, слугамі ягонымі, князямі ягонымі, вартай ягонай, возьнікамі калясьніцаў ягоных і коньнікамі ягонымі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А сыноў Ізраілевых Саламон не рабіў работнікамі, але яны былі ягонымі воінамі, ягонымі слугамі, ягонымі вяльможамі, ягонымі ваеначальнікамі і правадырамі ягоных калясьніц і ягоных вершнікаў. |
“Калі спаўняецца сем гадоў, хай кожны адпусціць на волю брата свайго, гебрая, які запрадаўся яму ў няволю і служыў шэсць гадоў, тады адпусці яго ад сябе як чалавека свабоднага!” Ды бацькі вашы не паслухалі Мяне і не нахілілі вуха свайго.
Калі брат твой з убогасці змушаны будзе прадацца табе, не прыціскай яго работаю нявольнікаў,