Бо херубіны раскідвалі крылы над месцам каўчэга і закрывалі каўчэг і яго жэрдкі зверху.
3 ЦАРСТВАЎ 8:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хаця жэрдкі вытыркваліся, і канцы іх паказваліся звонку ў свяцілішчы перад Дабірам, больш не было іх бачна звонку; і яны там знаходзяцца аж да гэтага дня. Біблія (пераклад А.Бокуна) Насілы гэтыя былі такія доўгія, што канцы іхнія былі бачныя з [Месца] Сьвятога перад Давірам, але не было іх бачна звонку. І яны там аж да гэтага дня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І высунуліся жэрдкі так, што галоўкі жэрдак відны былі зь сьвяцілішча перад давірам, але ня выходзілі вонкі; яны там і да сёньня. |
Бо херубіны раскідвалі крылы над месцам каўчэга і закрывалі каўчэг і яго жэрдкі зверху.
А канцы жэрдак, на якіх неслі каўчэг, — бо былі жэрдкі даволі доўгія, — віднеліся перад Дабірам; а калі хто быў звонку, то бачыць іх не мог. Такім чынам, быў там каўчэг і застаецца ён там па сённяшні дзень.
Ён узяў сведчанне і паклаў яго ў каўчэг, і, прасунуўшы скрозь жэрдкі, накрыў зверху перамольняй.
Яны тады, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучылі. І пашырылася слова гэтае сярод юдэяў аж да сённяшняга дня.
Таксама іншых дванаццаць камянёў паклаў Ешуа на сярэдзіне рэчышча Ярдана, дзе стаялі святары, якія неслі каўчэг запавету; і яны там знаходзяцца па сённяшні дзень.