то Ты выслухай іх з неба і даруй грэх народа Твайго, Ізраэля, і вярні іх ізноў у зямлю, якую Ты даў бацькам іх.
3 ЦАРСТВАЎ 8:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі народ Твой, Ізраэль, будзе пабіты ворагамі сваімі за тое, што ён зграшыў адносна Цябе, і яны, навярнуўшыся і прызываючы імя Тваё, прыйдуць і будуць прасіць Цябе ў гэтым доме, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі народ Твой, Ізраіль, будзе пабіты перад абліччам ворага за тое, што ён саграшыў адносна Цябе, і яны навернуцца да Цябе, і будуць клікаць імя Тваё, і будуць маліцца і прасіць Цябе ў Доме гэтым, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі народ Твой Ізраіль будзе пабіты няпрыяцелем за тое, што зграшыў прад Табою, і калі яны зьвернуцца да Цябе, і вызнаюць імя Тваё, і будуць прасіць і ўмольваць Цябе ў гэтым храме: |
то Ты выслухай іх з неба і даруй грэх народа Твайго, Ізраэля, і вярні іх ізноў у зямлю, якую Ты даў бацькам іх.
і калі яны схамянуцца ў сэрцы сваім у месцы палону іх і, навярнуўшыся, будуць прасіць Цябе, у няволі сваёй кажучы: “Зграшылі мы, ліха чынілі, беззаконне рабілі”;
і навернуцца да Цябе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй у зямлі ворагаў сваіх, куды яны былі прыведзены, паланёныя, і будуць Цябе маліць, звярнуўшыся ў бок зямлі сваёй, якую даў Ты бацькам іх, і да горада, які Ты выбраў, і да святыні, якую пабудаваў я імю Твайму,
Цяпер жа адпіхнуў Ты нас і пасарамаціў нас і не будзеш выступаць, Божа, побач з дабрадзейнасцямі нашымі.
Глянь з неба і пабач з жытла святога Свайго ды славы Сваёй: дзе руплівая апека Твая і Твая магутнасць? Хваляванне нутра Твайго і ласкавасць Твая затрымаліся нада мной, прашу:
Можа, трапіць іх малітва да Госпада, і кожны з іх навернецца ад свайго ліхога шляху, бо вялікі гнеў і лютасць, якімі пагражае Госпад гэтаму народу».
Я павярну аблічча Сваё на вас, і будзеце вы падаць ад ворагаў вашых, і будуць панаваць над вамі тыя, якія вас зненавідзелі, і будзеце вы ўцякаць, хоць ніхто не будзе гнацца за вамі.
Я навяду на вас меч, мсціўцу за парушэнне запавету Майго. А калі паўцякаеце ў гарады вашы, Я пашлю заразу на вас, і будзеце вы выдадзены ў рукі ворагаў.
І ўбачыў Бог паводзіны іх, што адвярнуліся яны ад дарогі сваёй ліхой, і злітаваўся Бог дзеля кары, якую прадказаў быў, што ўчыніць ім, і не ўчыніў.
І аддасць цябе Госпад на паразу перад ворагам тваім; адной дарогай будзеш ісці на іх, а сямю дарогамі будзеце вы ўцякаць, і станеш ты страхоццем для ўсіх царстваў зямлі.
будзеш служыць ворагу твайму, якога Госпад навядзе на цябе, у голадзе і смазе, у галечы і нястачы ўсяго, і ён павесіць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль не вынішчыць цябе.