Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 6:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І кедравыя сцены ўнутры ўпрыгожвалі выразаныя плады і кветкі, якія распусціліся. Усё было абшыта кедравымі дошкамі, і каменя зусім не было відаць на сцяне.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І былі [сьцены] кедровыя ўнутры ўпрыгожаныя рэзьбленымі пладамі і кветкамі. Усё было з кедру, і камяня не было відаць [на сьценах].

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

На кедрах усярэдзіне храма былі выразаны падабенствы гуркоў і кветак, якія распускаюцца; усё было пакрыта кедрам, каменя ня відаць было.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 6:18
4 Крыжаваныя спасылкі  

А сорак локцяў даўжыні мела сама святыня без святога з святых яе.


А Дабір ён зрабіў у сярэдзіне дома, ва ўнутранай частцы яго, каб там паставіць каўчэг запавету Госпада.


І ніжэй берагоў мора акружалі яго выявы пладоў, два рады літых выяў у адным ліцці з морам.


Разбілі яны дзверы яе ўшчэнт; зруйнавалі бердышамі і сякерамі.