Царыца Сабы, пачуўшы пра славу Саламона — у гонар імя Госпада, — прыбыла пераканацца ў яго мудрасці.
3 ЦАРСТВАЎ 4:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыходзілі з усіх народаў паслухаць мудрасці Саламона, ад усіх цароў зямлі, якія чулі пра мудрасць яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыходзілі з усіх народаў паслухаць мудрасьці Салямона, і ад усіх валадароў зямлі, якія чулі пра мудрасьць ягоную. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыходзілі ад усіх народаў паслухаць мудрасьці Саламона, ад усіх цароў зямных, якія чулі пра мудрасьць ягоную. |
Царыца Сабы, пачуўшы пра славу Саламона — у гонар імя Госпада, — прыбыла пераканацца ў яго мудрасці.
І гаварыў ён пра дрэвы, пачынаючы ад кедра, што ў Лібане, аж да гізопу, што расце на муры; гаварыў таксама пра звяроў, і пра птушак, і пра гадаў паўзучых, і рыбаў.
Таксама царыца Сабы, пачуўшы пра славу Саламона, прыбыла ў Ерузалім, каб выпрабаваць Саламона праз складаныя загадкі, пераканацца ў мудрасці Саламона; прыбыла ў Ерузалім з вялікім суправаджэннем і вярблюдамі, якія везлі духмянасці, вялікую колькасць золата, і каштоўныя камяні. І калі яна прыбыла да Саламона, яна выказала яму, што толькі мела ў сваім сэрцы.
І ўсе цары зямлі прагнулі пабачыць аблічча Саламона, каб пачуць мудрасць, якую даў Бог у сэрца яго,
І будзе ў апошнія дні падрыхтавана гара Госпадава на вяршыні гор, і ўздымецца яна над узгоркамі, і будуць сцякацца да яе ўсе народы.
Так кажа Госпад Магуццяў: “У тыя дні дзесяць чалавек з усіх мнагамоўных народаў моцна схопяцяцца за крысо юдэя, кажучы: “Пойдзем мы з вамі; бо мы, вось, пачулі, што з вамі Бог”».