І загадаў Абсалом паслугачам сваім, кажучы: «Глядзіце: калі Амнон павесялее ад віна, я загадаю вам: “Ударце Амнона!” — і вы забіце яго! Не бойцеся; бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі людзьмі».
3 ЦАРСТВАЎ 20:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі пачуў гэты адказ цар, які піў сам і цары з ім у палатках, і сказаў ён паслугачам сваім: «Акружыце горад!» І яны акружылі яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі пачуў гэтае слова [Бэн-Гадад], а ён піў сам і валадары з ім у намётах, ён сказаў слугам сваім: «Станьце ў шыхт супраць гораду!» І яны сталі ў шыхт. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачуўшы гэта слова, Вэнадад, які піў разам з царамі ў намётах, сказаў рабам сваім: аблажэце горад. І яны аблажылі горад. |
І загадаў Абсалом паслугачам сваім, кажучы: «Глядзіце: калі Амнон павесялее ад віна, я загадаю вам: “Ударце Амнона!” — і вы забіце яго! Не бойцеся; бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі людзьмі».
І яго паслугач Замбры, кіраўнік над паловаю калясніц, паўстаў супраць яго. А Эла напіўся ў Тэрсе і быў, п’яны, у доме Арсы, загадчыка дому ў Тэрсе,
І выйшлі яны апоўдні, калі Бэнадад, п’яны, піў у палатках разам з трыццаццю двума царамі, якія прыйшлі яму на дапамогу.
І скажы ім: гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Вось, Я пашлю і вазьму Набукаданосара, цара Бабілона, слугу Майго. І пастаўлю Я яго пасад на гэтых камянях, якія Я схаваў, і паставіць ён свой пасад над імі.
Дык калі ўжо Балтасар быў п’яны, загадаў прынесці срэбраныя і залатыя пасудзіны, якія бацька яго, Набукаданосар, нарабаваў са святыні ў Ерузаліме, каб маглі з іх піць цар, і магнаты, і жонкі яго, і наложніцы.
Сцеражыцеся, каб не абцяжарылі сэрцы вашы абжорствам і п’янствам ды клопатамі гэтага жыцця, і каб дзень той не прыйшоў да вас знянацку;
А Абігайль вярнулася да Набала; і вось, ён спраўляў баль у доме сваім, як баль царскі. І сэрца Набала было вясёлае, бо быў ён надта п’яны. І яна не сказала яму ані малога, ані вялікага слова пра гэтае да раніцы.