і паставіў яго царом над Галаадам, і над Асэрам, і над Езрагэлем, і над Эфраімам, і над Бэньямінам, і над усім Ізраэлем.
3 ЦАРСТВАЎ 18:45 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І неўзабаве здарылася: нябёсы пацямнелі ад хмар і ветру, і пачаўся лівень. А Ахаб сеў у калясніцу і накіраваўся ў Езрагэль. Біблія (пераклад А.Бокуна) І неўзабаве неба пацямнела ад хмараў і ветру, і быў дождж вялікі. А Ахаў сеў у калясьніцу і паехаў у Езрээль. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Між тым неба спахмурнела ад хмар і ад ветру, і пайшоў вялікі дождж. А Ахаў сеў у калясьніцу, і паехаў у Ізрэель. |
і паставіў яго царом над Галаадам, і над Асэрам, і над Езрагэлем, і над Эфраімам, і над Бэньямінам, і над усім Ізраэлем.
яны пахавалі іх, і косці Саўла і Ёнатана, сына яго, у зямлі Бэньяміна ў Сэлі, у магіле Кіса, бацькі яго. І зрабілі ўсё, што загадаў цар; і быў праслаўлены Бог на той зямлі па гэтым.
А пасля сталася гэта. Набот з Езрагэля меў вінаграднік у Езрагэлі побач з палацам Ахаба, цара Самарыі.
Але і адносна Езабэль сказаў Госпад, кажучы: «Езабэль з’ядуць сабакі на полі Езрагэля.
І ўстаў ён, і накіраваўся ў Езрагэль; бо Ярам ляжаў там, і Ахазія, цар Юдэі, прыбыў наведаць Ярама.
ці то на пакаранне зямлі сваёй, ці то з міласэрнасці Ён загадвае, каб яны з’явіліся.
пайшоў за ізраэльцам мужчынам у палатку, і прабіў іх дзідаю абодвух: мужчыну і жанчыну праз улонні; так распачалася кара на сыноў Ізраэля.
Яму адказалі сыны Язэпа: «Гор нам не хапае, і ўсе хананеі, што пражываюць на раўніннай зямлі, маюць калясніцы жалезныя, як жыхары Бэт-Сана і сумежных з ім мясцовасцей, так і тыя, хто жыве на раўніне Езрагэль».
Такім чынам, усе мадыянцы, Амалек і ўсходнія народы, сабраліся разам і пераправіліся праз Ярдан, і сталі лагерам у даліне Езрагэль.