А другія справы Ерабаама, як ён ваяваў і як цараваў, — усё гэта апісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля.
3 ЦАРСТВАЎ 15:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ўсе іншыя дзеянні Асы, і ўся мужнасць яго і ўсё, што ён зрабіў, і гарады, якія пабудаваў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі? Калі ж ён састарэўся, хварэў на ногі; Біблія (пераклад А.Бокуна) А іншыя дзеяньні Асы, мужнасьць ягоная і ўсё, што ён зрабіў, і гарады, якія пабудаваў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды. Калі ж ён састарэўся, хварэў на ногі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе астатнія дзеі Асы і ўсе подзьвігі ягоныя, і ўсё, што ён зрабіў, і гарады, якія ён пабудаваў, апісаны ў летапісе цароў Юдэйскіх, апрача таго, што ў старасьці сваёй ён быў хворы на ногі. |
А другія справы Ерабаама, як ён ваяваў і як цараваў, — усё гэта апісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля.
і здабылі ўсе гарады вакол Герара: бо ахапіў іх вялікі страх Госпадаў. І абрабавалі ўсе гарады, і прынеслі вялікую здабычу.
Сказаў ён Юдэі: «Адбудуем гэтыя гарады ды абвядзём мурамі, і ўмацуем вежамі, і брамамі, і заваламі пакуль жывём без войнаў; бо мы туліліся да Госпада, Бога нашага, і Ён прыхільны быў да нас, і даў нам адусюль супакой». Дык адбудаваліся яны і жылі шчасліва.
Колькасць нашых гадоў — семдзесят або, у здароўі, восемдзесят, а большая частка іх — праца і марнасць, бо хутка праходзяць, а мы адлятаем.