Тады Бэтсэба ўвайшла да цара ў спальню; цар жа быў надта стары, і сунаміцянка Абісаг паслугавала яму.
3 ЦАРСТВАЎ 1:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўкленчыла Бэтсэба, і пакланілася цару; а цар звярнуўся да яе: «Чаго ты хочаш сабе?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўкленчыла Батшэва, і пакланілася валадару. І сказаў валадар «Што табе [трэба]?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) і нахілілася Вірсавія і пакланілася цару; і сказаў цар: што табе? |
Тады Бэтсэба ўвайшла да цара ў спальню; цар жа быў надта стары, і сунаміцянка Абісаг паслугавала яму.
Яна адказала яму: «Гаспадару мой, ты прысягнуў Госпадам, Богам тваім, паслугачцы тваёй: “Саламон, сын твой, будзе цараваць пасля мяне і ён будзе сядзець на пасадзе маім”,
І паведамілі аб гэтым цару, кажучы: «Вось, Натан, прарок». І калі ўвайшоў ён перад аблічча цара, і пакланіўся яму нізка да зямлі,
І яна сказала яму: «Маю я да цябе адну малую просьбу; не перапыняй мяне». Сказаў ёй цар: «Прасі, маці мая, бо немагчыма, каб я адвярнуўся ад цябе».
І ў другі дзень па выпіцці віна таксама цар спытаўся ў яе: «Што за просьба твая, Эстэр? І будзе табе дадзена, што просіш. Хоць палову царства майго папросіш — выпрасіш».
Ён сказаў ёй: «Чаго ты хочаш?» Яна гаворыць Яму: «Скажы, каб гэтыя два сыны мае ў Валадарстве Тваім сядзелі адзін праваруч Цябе, а другі – леваруч».
І калі адышоў паслугач, устаў Давід з паўднёвага боку і, упаўшы тварам на зямлю, тры разы пакланіўся; і пацалавалі яны адзін аднаго, і плакалі абодва разам, а Давід плакаў уголас.
І стрымаў Давід ваяроў сваіх гэтымі словамі, і не дапусціў іх, каб яны напалі на Саўла. Тым часам Саўл, падняўшыся, выйшаў з пячоры і працягваў свой шлях.
Калі Абігайль убачыла Давіда, яна паспяшалася, і злезла з асла, і ўпала на твар свой перад Давідам, і пакланілася яму да зямлі.