Але і ўчора, і заўчора, калі Саўл быў царом над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраэль. І Госпад сказаў табе: “Ты будзеш пасвіць народ Мой, Ізраэль, і ты будзеш кіраўніком над Ізраэлем”».
2 ЦАРСТВАЎ 7:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ў час вандроўкі па тых мясцінах, якія прайшоў Я з усімі сынамі Ізраэля, казаў Я, кажучы хоць аднаму з суддзяў Ізраэля, якому даручыў Я пасвіць народ Мой, Ізраэль, кажучы: “Чаму не пабудавалі вы Мне кедравага дома?” Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ў час вандроўкі, якую праходзіў Я з усімі сынамі Ізраіля, казаў Я слова хоць аднаму з каленаў Ізраіля, якому даручыў пасьвіць народ Мой Ізраіля, кажучы: "Чаму не пабудавалі вы Мне дому кедровага?"?” Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзе Я ні хадзіў з усімі сынамі Ізраіля, ці казаў Я хоць слова каму-небудзь з плямёнаў, якому Я назначыў пасьвіць народ Мой Ізраіля: чаму ня збудуеце Мне кедровага дома? |
Але і ўчора, і заўчора, калі Саўл быў царом над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраэль. І Госпад сказаў табе: “Ты будзеш пасвіць народ Мой, Ізраэль, і ты будзеш кіраўніком над Ізраэлем”».
Ты таксама ўчора і пазаўчора, калі яшчэ Саўл цараваў, быў тым, хто выводзіў Ізраэль і прыводзіў; бо табе сказаў Госпад, Бог твой: “Ты будзеш пасвіць мой народ ізраэльскі ды ты будзеш кіраўніком над ім”».
Дзе толькі ні вандраваў сярод усяго Ізраэля, ці сказаў хоць бы аднаму з суддзяў Ізраэля, каму загадваў пасвіць народ мой, і ці сказаў Я: “Чаму не пабудуеце Мне дом кедравы?”
Як пастыр, пасе статак Свой, зганяе рукою Сваёй ягнят ды прыціскае іх да грудзей Сваіх; Сам носіць матак».
Гэта кажа Госпад: «Неба — пасад Мой, а зямля — падножжа ног Маіх. Які ж дом пабудуеце Мне, — кажа Госпад, або якое месца для супачынку Майго?
І Я пастаўлю над імі пастыраў, і будуць пасвіць іх; і не будуць яны больш палохацца і баяцца, і не трэба будзе нікога пералічваць, — кажа Госпад.
І дам вам пастыраў паводле сэрца Майго, і будуць яны пасвіць вас разумна і разважліва.
«Сын чалавечы, праракуй пра пастыраў Ізраэля, праракуй і кажы пастырам: гэта кажа Госпад Бог: “Гора пастырам Ізраэля, якія пасвілі самі сябе! Ці ж пастыры не павінны пасвіць статак?
Вось, Я пастаўлю для іх аднаго пастыра, паслугача Майго Давіда, які будзе іх пасвіць; ён будзе іх пасвіць, і ён будзе ім пастырам.
І Ён прыйдзе, і будзе пасвіць моцаю Госпада паводле велічы імя Госпада, Бога Свайго; і будуць жыць яны бяспечна, бо тады будзе Ён вялікі аж да краёў зямлі,
“І ты, Бэтлехэм, зямля Юдава, ніякім чынам не меншая між княствамі Юдавымі, бо з цябе для Мяне выйдзе Правадыр, Які будзе валадарыць Маім народам Ізраэлем”».
Зважайце ж на сябе і на ўвесь статак, над якім паставіў вас Дух Святы епіскапамі, каб пасвіць царкву Бога, якую Ён здабыў Сваёй Крывёй.
лямантуючы: «Мужы ізраэльскія! На помач! Гэта той чалавек, які ўсюды ўсіх вучыць супраць народа і закону і супраць гэтага месца, а прытым грэкаў увёў у святыню і апаганіў гэтае святое месца».
Бо Госпад, Бог твой, ходзіць пасярод лагера твайго, каб берагчы цябе ад ворагаў тваіх і выдаваць іх табе; хай лагер твой будзе святы, і хай не ўбачыць Ён аніякай нячыстасці ў ім і не пакіне цябе.
Старэйшых, якія сярод вас, прашу я, таксама старэйшы і сведка Хрыстовых цярпенняў ды ўдзельнік тае славы, якая мае аб’явіцца: