І прыйшлі юдэі, і намасцілі там Давіда, каб цараваў ён над домам Юды. І паведамлена было Давіду, што жыхары Явіса ў Галаадзе пахавалі Саўла.
2 ЦАРСТВАЎ 5:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сабраліся таксама да цара ў Геброн ўсе старэйшыны Ізраэля, і цар Давід заключыў з імі запавет перад Госпадам у Геброне; і намасцілі Давіда на цара над Ізраэлем. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшлі да валадара ў Хеўрон усе старшыні Ізраіля, і валадар Давід заключыў з імі запавет у Хеўроне перад абліччам ГОСПАДА. І памазалі Давіда на валадара над Ізраілем. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшлі ўсе старэйшыны Ізраіля да цара ў Хэўрон, і заключыў зь імі цар Давід запавет у Хэўроне прад Госпадам; і памазалі Давіда ў цара над Ізраілем. |
І прыйшлі юдэі, і намасцілі там Давіда, каб цараваў ён над домам Юды. І паведамлена было Давіду, што жыхары Явіса ў Галаадзе пахавалі Саўла.
Няхай жа цяпер будуць дужымі рукі вашыя, і вы будзьце адважнымі; бо хаця памёр гаспадар ваш Саўл, аднак мяне дом Юды намасціў на цара сабе».
І сказаў Абнэр Давіду: «Я ўстану, каб сабраць у цябе, гаспадара майго, цара, увесь Ізраэль; і ўвойдуць яны з табой у запавет, і будзеш ты валадарыць над усім, як жадае душа твая». І калі адпусціў Давід Абнэра і ён пайшоў у супакоі;
і хай там святар Садок і прарок Натан намасцяць яго на цара Ізраэля, і затрубіце ў рог, і абвясціце: “Хай жыве цар Саламон!”
А Ёяда заключыў дамову паміж Госпадам і царом, і народам, каб быў ён народам Госпадавым, і паміж царом і народам.
Дык сабраліся ўсе ізраэльцы да Давіда ў Геброне і сказалі: «Мы ёсць косць твая і цела тваё.
Такім чынам, прыбылі да цара ў Геброн усе старэйшыны Ізраэля, і Давід заключыў з імі запавет у Геброне перад Госпадам; і намасцілі яго на цара над Ізраэлем паводле слова Госпадавага, якое сказаў праз Самуэля.
Але Госпад, Бог Ізраэля, выбраў мяне з усяго дому бацькі майго, каб быў царом Ізраэля назаўсёды; бо Юду выбраў Ён князем, затым у доме Юды — дом бацькі майго і з сыноў бацькі майго захацеў Ён мяне паставіць царом усяго Ізраэля.
А Ёяда заключыў дамову між сабою і ўсім народам і царом, каб былі народам Госпадавым.
Такім чынам, дзеля ўсяго гэтага мы заключаем і падпісваем дагавор, і паставяць на ім пячатку князі нашы, левіты нашы і нашы святары».
Ідзі і збяры старэйшын Ізраэля, і скажы ім: “Госпад, Бог бацькоў вашых, з’явіўся мне, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба, гаворачы тым, якіх наведаў: “Я наведаў вас і ўбачыў усё, што адбылося з вамі ў Егіпце”;
І пайшоў Яфтах з князямі Галаада, і ўвесь народ зрабіў яго сваім кіраўніком. І ўсе гэтыя словы свае сказаў Яфтах перад Госпадам у Міцпе.
І вырушыў увесь народ у Галгал, і ўстанавілі там царом Саўла перад Госпадам у Галгале, і там склалі ахвяры прымірэння перад Госпадам. І ўсцешыўся там вельмі Саўл і ўсе жыхары Ізраэля.
І ўзяў Самуэль рог з алеем, і памазаў яго ў прысутнасці братоў яго; і ад таго дня сышоў на Давіда Дух Госпадаў. І Самуэль падняўся і вярнуўся ў Раму.
І абодва яны звязалі сябе сяброўствам перад Госпадам; і Давід застаўся ў Харэсе, а Ёнатан вярнуўся ў дом свой.