І сказаў Абсалом: «Калі не хочаш сам прыйсці, то з намі хай пойдзе, прашу, прынамсі Амнон, брат мой». І сказаў яму цар: «Чаму ён мае ісці з табой?»
2 ЦАРСТВАЎ 3:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі вярнуўся Абнэр у Геброн, Ёаб адвёў яго асобна да сярэдзіны брамы быццам з ім тайна пагаварыць і ўдарыў яго там у жывот, і памёр ён у адплату за кроў Асаэля, брата Ёаба. Біблія (пераклад А.Бокуна) І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго ў сярэдзіну брамы, каб з ім таемна пагаварыць, і ўдарыў яго там [мячом] у жывот, і памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі Авэнір вярнуўся ў Хэўрон, дык Ёаў узяў яго ў браму, быццам дзеля таго, каб пагутарыць зь ім таемна, і там ударыў яго ў жывот. І памёр Авэнір за кроў Асаіла, брата Ёава. |
І сказаў Абсалом: «Калі не хочаш сам прыйсці, то з намі хай пойдзе, прашу, прынамсі Амнон, брат мой». І сказаў яму цар: «Чаму ён мае ісці з табой?»
І Амасу скажыце: “Ці ты не косць мая і не цела маё? Хай гэта зробіць мне Госпад і гэта дадасць, калі ты ў мяне не будзеш заўсёды настаўнікам войска на месцы Ёаба”».
І, выйшаўшы ад Давіда, Ёаб паслаў пасланцоў за Абнэрам, і яны вярнулі яго ад Бор-Гасіра, а Давід не ведаў пра гэта.
Калі пра гэтую справу, што ўжо адбылася, пачуў Давід, ён сказаў: «Не вінаваты ані я, ані царства маё на векі перад Госпадам за кроў Абнэра, сына Нэра;
І пачуў Ісбаал, сын Саўла, што памёр Абнэр у Геброне, і самлелі рукі ў яго, і ўвесь Ізраэль устрывожыўся.
І хай верне Госпад кроў яго на галаву яго, бо ён забіў двух чалавек справядлівых і лепшых за яго, і забіў іх мечам, калі не ведаў гэтага бацька мой, Давід: забіў мечам Абнэра, сына Нэра, кіраўніка войска Ізраэля, і Амасу, сына Етэра, кіраўніка войска юдэйскага.
Ты таксама ведаеш, што зрабіў мне Ёаб, сын Сэруі, што ён зрабіў з двума кіраўнікамі войска ізраэльскага, з Абнэрам, сынам Нэра, і Амасаю, сынам Етэра, якіх забіў; і ён праліў кроў у час міру, як на вайне, і запляміў ён крывёй вайны пояс свой, што быў вакол сцёгнаў яго, і абутак свой, што быў на нагах яго.
над паловай пакалення Манасы ў Галаадзе — Ядо, сын Захарыі; над Бэньямінцамі — Ясіэль, сын Абнэра;
І падняўся Ізмаэль, сын Натаніі, і дзесяць чалавек, якія былі пры ім, і забілі мечам Гадалію, сына Ахікама, сына Сафана. І забіў ён таго, якога цар Бабілона ўстанавіў кіраўніком зямлі.
Калі хто з нянавісці напаў на чалавека, або кінуў у яго штосьці наўмысна, так што той памер,