І ўся ваколіца ва ўвесь голас плакала, і ўвесь народ праходзіў. Цар таксама перайшоў ручай Цэдрон, і ўвесь народ накіраваўся па дарозе ў пустыню.
2 ЦАРСТВАЎ 15:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, я буду вандраваць на раўнінах пустыні, пакуль не прыйдзе да мяне паведамленне ад вас». Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, я буду чакаць на раўнінах пустыні, пакуль ня прыйдзе да мяне слова ад вас, якое вы паведаміце мне». Біблія (пераклад В. Сёмухі) бачыце, я памаруджу на раўніне ў пустыні, пакуль ня прыйдзе вестка ад вас да мяне. |
І ўся ваколіца ва ўвесь голас плакала, і ўвесь народ праходзіў. Цар таксама перайшоў ручай Цэдрон, і ўвесь народ накіраваўся па дарозе ў пустыню.
І спытаўся цар у Сібы: «Што яны жадаюць сабе за гэта?» І Сіба адказаў: «Гэтыя аслы — для дома цара; і хлябы, і плады летнія — на ежу паслугачам тваім; а віно — каб піў той, хто зняможацца ў пустыні!»
І сказаў Ахітатэл Абсалому: «Я выберу сабе дванаццаць тысяч ваяроў, і, устаўшы, у гэтую ноч пайду на Давіда,
дык цяпер пашліце хутка і паведаміце Давіду, кажучы: “Не заставайся ў гэтую ноч на раўніне ў пустыні, але не марудзь і ідзі далей, каб не загінуў цар і ўсе людзі, якія пры ім”».
І заставаліся сыны Ізраэля ў Галгале, і чатырнаццатага дня месяца святкавалі пасху вечарам на раўнінах Ерыхонскіх;