Сказала яна: «Згадай, цар, на Госпада, Бога свайго, каб мсціўца за кроў не павялічваў бяды і каб не загубілі яны сына майго». Ён сказаў: «Жыве Госпад, бо не ўпадзе нават волас з галавы сына твайго на зямлю».
2 ЦАРСТВАЎ 14:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І звярнуўся цар да Ёаба: «Вось, я раблю наступнае. Дык ідзі і прывядзі юнака Абсалома». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў валадар Ёаву: «Вось, калі ласка, зрабі гэтую справу, і ідзі, і прывядзі юнака Абсалома». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў цар Ёаву: вось, я зраблю; ідзі ж, вярні хлопца Авэсалома. |
Сказала яна: «Згадай, цар, на Госпада, Бога свайго, каб мсціўца за кроў не павялічваў бяды і каб не загубілі яны сына майго». Ён сказаў: «Жыве Госпад, бо не ўпадзе нават волас з галавы сына твайго на зямлю».
І Ёаб, упаўшы тварам сваім на зямлю, пакланіўся і дабраславіў цара. І сказаў Ёаб: «Сёння даведаўся паслугач твой, што мае ласку ў вачах тваіх, гаспадар мой, цар; бо споўніў ты просьбу паслугача свайго».
І засмуткаваў цар, але дзеля прысягі ды дзеля ўзлягаўшых з ім не захацеў ёй адмаўляць,
Бо — жыве Госпад, Збаўца Ізраэля, — калі і праз Ёнатана, сына майго, сталася гэта, хай памрэ». На гэта ніхто з усяго народа не запярэчыў яму.