2 ЦАРСТВАЎ 13:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна была апранутая ў туніку, што спускалася да пят; бо так апраналіся дочкі царскія, дзяўчыны. І вывеў яе паслугач яго на вуліцу, і замкнуў за ёю дзверы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яна была апранутая ў сукню доўгую, бо так апраналіся дочкі валадарскія, дзяўчыны. І вывеў яе паслугач на вуліцу, і замкнуў за ёю дзьверы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На ёй была каляровая вопратка, бо такую верхнюю вопратку насілі царскія дочкі-дзяўчаты. І вывеў яе слуга прэч і замкнуў за ёю дзьверы. |
А Ізраэль любіў Язэпа болей за ўсіх сыноў сваіх, таму што нарадзіўся ён у яго старасці, і справіў яму доўгую кашулю.
і паслалі да бацькі, каб прынеслі і сказалі: «Вось што мы знайшлі. Паглядзі, ці гэта доўгая кашуля сына твайго, ці не?»
але, паклікаўшы паслугача, што служыў яму, сказаў: «Выгані гэтую ад мяне на вуліцу і зачыні за ёю дзверы».
“Зараз, канешне ж, дзеляць захопленую здабычу, па адной, па дзве жанчыны кожнаму ваяру; а два пакрывалы розных колераў — здабыча для Сісары, а на шыю маю са здабычы — два палатны рознакаляровыя”.